Пухавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пухавічы
Пухавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 1825 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222832
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′48.85″ пн. ш. 28°15′12.86″ у. д. / 53.5302361° пн. ш. 28.2535722° у. д. / 53.5302361; 28.2535722Каардынаты: 53°31′48.85″ пн. ш. 28°15′12.86″ у. д. / 53.5302361° пн. ш. 28.2535722° у. д. / 53.5302361; 28.2535722
Пухавічы на мапе Беларусі ±
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пу́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслач і Цітаўка. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 1825 чал. (2010). Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.

Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пухавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 у Пухавічах адкрылася земская народная вучэльня, у 1874 тут збудавалі Багародзіцкую царкву. Станам на 1886 у мястэчку было 73 двары, царква, 3 сынагогі, народная вучэльня, 2 піваварні, 26 крамаў, 4 рэгулярныя кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 адбылося выступленьне насельніцтва.

У 1919 годзе Пухавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 17 чэрвеня 1924 зрабіліся цэнтрам раёну (існаваў да 1925[2]). 27 верасьня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1999 тут было 889 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рынак у Пухавічах, пачатак XX ст.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі габрэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1874)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Госкартгеоцентр
  2. ^ Алесь Карлюкевіч (25 сакавіка 2010) Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы. Голас Радзімы. Праверана 11 жніўня 2011 г.
  3. ^ Аляксандр Прановіч. Пухавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пухавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў