Зафранцуская Грэбля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зафранцуская Грэбля
трансьліт. Zafrancuzskaja Hreblia
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244852032
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′27″ пн. ш. 28°25′45″ у. д. / 53.52417° пн. ш. 28.42917° у. д. / 53.52417; 28.42917Каардынаты: 53°31′27″ пн. ш. 28°25′45″ у. д. / 53.52417° пн. ш. 28.42917° у. д. / 53.52417; 28.42917
Зафранцуская Грэбля на мапе Беларусі ±
Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля

Зафранцу́ская Грэ́бля[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Месьціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск—Асіповічы, каля ракі Балачанка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў
  • 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
  • 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў
  • 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў
  • 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў
  • 1960 год — 44 жыхары
  • 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў
  • 2009 год — 15 чалавек[3]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Альберт Котаў (нар. 1937) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]