Клецак
| Клецак | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1127 | ||||
| Магдэбурскае права: | 27 жніўня 1652 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Клецкі | ||||
| Насельніцтва: | 10,2 тыс. (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1793 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222640 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°04′ пн. ш. 26°38′ у. д. / 53.067° пн. ш. 26.633° у. д.Каардынаты: 53°04′ пн. ш. 26°38′ у. д. / 53.067° пн. ш. 26.633° у. д. | ||||
|
Клецак на мапе Беларусі
Клецак
|
|||||
| Афіцыйны сайт(рас.)(анг.) | |||||
Кле́цак — места ў Беларусі, на рацэ Лань. Адміністрацыйны цэнтар Клецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 10,2 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 140 км на паўднёвы захад ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы — Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Нясьвіжам, Баранавічамі, Слуцкам.
Клецак — магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца княства і радзівілаўскай ардынацыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Клецак»[1][2] утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч» — бярозавы парасьнік[3]. Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Кльчьск[4], Клеческ.
У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) тапонім замацаваўся з устаўным «а» (Клецак)[5], што адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. Цяперашняя афіцыйная назва места — Клецк (польск. Kleck, рас. Клецк).
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Клецку
Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае паселішча існавала тут яшчэ ў сяр. ХІ ст. Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецак датуецца 1127 годам, калі ён зьяўляўся сталіцай удзельнага княства[6].
У ХIV ст. Клецкае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[7]. Пад 1398 згадваецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч. У 1401 вялікі князь Вітаўт перадаў места свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разьбілі прыхільнікаў Сьвідрыгайлы. Каля 1492 вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.
У 1503 Клецак спалілі крымскія татары. 5 жніўня 1506 каля места адбылася бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Міхалам Глінскім разьбілі татараў. Вялікі князь Аляксандар выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 1522—1556 места знаходзілася ў валоданьня вялікай княгіні Боны Сфорца.
У 1550 Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Фарны касьцёл[8]. Станам на 1552 у месьце было 137 двароў, 4 царквы, манастыр, касьцёл. У 1553 у Клецку пачаў дзейнічаць адзін зь першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 1560—1563 служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў месту прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы. У 1586 утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Станам на 1626 у месьце было 448 двароў, пад 1641 згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.
27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Клецку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі княская карона, пад якой паляўнічы рог»[9]. У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецак. Насельніцтва места скарацілася ўдвая[10]. У 1683 маршалак вялікі Станіслаў Казімер Радзівіл заснаваў у Клецку дамініканскі кляштар. У гэты час у месьце было 217 двароў, дзейнічалі драўляныя вуніяцкія цэрквы Ўшэсьцю і Ўваскрэсенская, працавалі 3 рамесныя цэхі.
У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 швэдзкі аддзел разьбіў пад Клецкам расейскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў месту прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы. Станам на 1713 тут было 152 двары.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое зрабілася вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 у Клецку збудавалі харальную сынагогу.
20 красавіка (3 траўня) 1917 жыхары места ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня[11].
- Даўнія графічныя выявы Клецку
-
Места і замак. Гравюра Т. Макоўскага, XVII ст.
-
Месца бітвы пад Клецкам, 2-я пал. XIX ст.
Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Клецак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясьвіскім павеце. Цягам 1924—1931 у месьце працавала Клецкая беларуская гімназія.
У 1939 Клецак увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 — да 4 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля 4 тысячаў габрэяў. У 1953 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Фарны касьцёл.
29 лістапада 1999 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу Клецку[12]. 11 лістапада 2008 з ініцыятывы мясцовага сьвятара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касьцёл дамініканаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што зьяўляецца грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства[13]. Нягледзячы на звароты грамадзкасьці ў пракуратуру[14], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 сьнежня 2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асьвячэньне новага касьцёла Найсьв. Тройцы.
- Места на старых фатаздымках
-
Касьцёл Найсьв. Тройцы, зьнішчаны ў 1953
[рэдагаваць] Насельніцтва

- ХVI стагодзьдзе: 1552 — 0,7 тыс. чал.[10]
- ХVII стагодзьдзе: 1626 — 2,0 тыс. чал.[10]; 1683 — 1,1 тыс. чал.[10]
- ХVIII стагодзьдзе: 1713 — 0,6 тыс. чал.[10]
- ХIX стагодзьдзе: 1897 — 4,7 тыс. чал.
- ХX стагодзьдзе: 1939 — 7,9 тыс. чал.; 1959 — 4,1 тыс. чал.[7]; 1970 — 5,7 тыс. чал.; 1991 — 11 тыс. чал.[15]; 1997 — 11 тыс. чал.
- ХXI стагодзьдзе: 2006 — 10,4 тыс. чал.[16]; 2007 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 10,1 тыс. чал.;2009 — 10,2 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Клецку працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (малочная, масласыраробная, кансэрвавая, камбікормавая), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клецку |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Працуе Клецкі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Клецак».
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Вайсковыя кашары (1920—1930-я)
- Гарадзішча (XI—XIII стст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (Фарны; XVI ст., захавалася частка заходняй сьцяны)
- Касьцёл і кляштар дамініканаў (1684, цяпер царква Ўваскрэшаньня Хрыстова)
- Могілкі габрэйскія
- Мэмырыяльны крыж і камень на месцы бітвы пад Клецкам 5 жніўня 1506 року
- Сынагога (пач. ХХ ст.)
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1876—1879)
- Шпіталь (1905—1908)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Капліца (ХІХ ст.)
- Мячэт (1881)
- Сынагога Вялікая (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Клецку
-
Былы касьцёл да надбудовы купалоў-цыбулінаў на вежы
-
Былы касьцёл (цяпер царква БЭМП), інтэр'ер
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Валеры Задаля (1953—2007) — беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч
- Уладзімер Кісель (1922—1999) — беларускі пэдагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Клецак // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 223.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 160.
- ^ ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 297.
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 21.
- ^ Валерый Пазднякоў. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 105.
- ^ a b Валерый Пазднякоў. Клецк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 194.
- ^ Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 123.
- ^ Клецак // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ a b c d e Валерый Пазднякоў. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 106.
- ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem: Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 114—115.
- ^ Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
- ^ Сямён Печанко. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // «Наша Ніва», 10 лістапада 2008.
- ^ Пракуратура падтрымала апазыцыянэра // Радыё Свабода, 22 студзеня 2009.
- ^ Клецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Клецк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Пазднякоў В. Клецк Х — ХVIII стст.: матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. ― Мн.: БелНДІДАС, 2008. — 287 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 122—123.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Клецак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прагноз надвор’я ў м. Клецак
- м. Клецак на Radzima.org
- Інфармацыя на старонцы «Rzeczpospolita wirtualna — Kresy wschodnie»(пол.)
| Клецкі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места |
Клецак
|
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Стаўпецкі · Старадароскі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвір · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Наваградчыны | |
|---|---|
|
Валеўка · Гарадзішча · Дварэц · Ішкальдзь · Карэлічы (XVII ст.) · Клецак ¹ (27.08.1652) ² · Крошын · Любча (1590) · Ляхавічы · Мір (27.12.1579) · Мыш · Мядзьведзічы · Наваградак (26.06.1511) · Нягневічы · Нясьвіж (23.04.1586) · Сваятычы · Сноў · Сталовічы · Сьвержань · Турэц · Уселюб · Цырын (XVIII ст.)
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |