Царква Покрыва Багародзіцы (Клецак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Места Клецак
Каардынаты 53°04′32″ пн. ш. 26°38′22″ у. д. / 53.07556° пн. ш. 26.63944° у. д. / 53.07556; 26.63944Каардынаты: 53°04′32″ пн. ш. 26°38′22″ у. д. / 53.07556° пн. ш. 26.63944° у. д. / 53.07556; 26.63944
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Слуцкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Леанард Крыжаноўскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клецку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на могілках пры гістарычнай Нясьвіскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клецку збудавалі ў 1876—1879 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1786 году.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Сымэтрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з рознавялікіх прастакутных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі і арыентаванай на ўсход апсыды. Цэнтральны аб’ём накрываецца 4-схільным пакатым дахам з драўляным 2-ярусным васьмерыковым барабанам, завершаным шатром з купалам-цыбулінай. Падобнае драўлянае завяршэньне — васьмярык на чацьверыку з шатром і купалам-цыбулінай — таксама мае 3-ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаецца драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць сходы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сьцены будынка праразаюца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Кутнія часткі дэкаруюцца магутнымі лапаткамі, пэрымэтрам будынка выступае драўляны карніз простага профілю, аздоблены бляшаным арнамэнтальным падзорам.

Кампазыцыя ўнутранай прасторы будуецца на кантрасьце нізкіх памяшканьняў трапезнай і апсыды з больш высокай цэнтральнай заляй. Памяшканьні адкрываюцца ў малітоўную залю лучковымі аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 44.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]