Жырмуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жырмуны
Руіны палаца Радзівілаў
Руіны палаца Радзівілаў
Магдэбурскае права: 1724
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Воранаўскі
Сельсавет: Жырмунскі
Насельніцтва: 662 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′9″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.01917° пн. ш. 25.22056° у. д. / 54.01917; 25.22056Каардынаты: 54°1′9″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.01917° пн. ш. 25.22056° у. д. / 54.01917; 25.22056
Жырмуны на мапе Беларусі
Жырмуны
Жырмуны
Жырмуны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жырму́ны[1] — вёска ў Беларусі, на безыменным прытоку ракі Дзітва. Цэнтар сельсавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 662 чал. (2010). Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Воранава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.

Жырмуны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыінцах Жырмуны ўпершыню згадваюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 баярын Войцех Кучук заснаваў тут касьцёл. У канцы XV — пачатку XVI стст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мантоўтавічаў.

У 1513 Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Завішаў. У 1624 Ян Завіша збудаваў тут новы касьцёл.

У пач. XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбурскае права. У 2-й пал. XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. Станам на 1777 у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касьцёл Сьв. Крыжа.

Касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жырмуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Сьпярша мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў, потым Шванэбахаў. Станам на 1860 тут было 29 будынкаў, касьцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, паштовая станцыя. На 1863 — 19 жылых дамоў. У пач. XX ст. адкрылася народная вучэльня.

У 1920 Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Радунскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 вёска ўвайшла ў склад Воранаўскага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятога Яна Хрысьцiцеля
  • Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789)
  • Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Żyrmuny // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 895.
  3. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. ^ Валеры Шаблюк. Жырмуны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 384.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жырмунысховішча мультымэдыйных матэрыялаў