Забалаць
| Забалаць | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Воранаўскі |
| Сельсавет: | Забалацкі |
| Насельніцтва: | 1124 (1993) |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′37″ пн. ш. 24°47′47″ у. д. / 53.92694° пн. ш. 24.79639° у. д.Каардынаты: 53°55′37″ пн. ш. 24°47′47″ у. д. / 53.92694° пн. ш. 24.79639° у. д. |
|
Забалаць на мапе Беларусі
Забалаць
|
|
Забалаць — вёска ў Беларусі, на рацэ Дварчанка. Цэнтар сельсавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1124 чал. (1993). Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Воранава, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Радунь — Астрына.
Забалаць — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Забалаць зьмяшчаецца ў дадатку да Хронікі Віганда і датуецца 1385. З кан. XV ст. мясьціна ўваходзіла ў склад Васілішкаўскага павету і знаходзілася ў валоданьні Дашковічаў, у пач. XVI ст. перайшла да князя Васіля Глінскага. Па мецяжы Глінскіх (1508) Забалаць перадалі намесьніку госкаму, пераломскаму і ясвойнскаму Войцеху Нарбутовічу, які ў 1536 заснаваў тут мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Забалаць ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час мясьціна перайшла ў валоданьне Сапегаў, у 1616 Соф’я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу князю Канстантыну Палубінскаму.
Цягам XVII ст. уладальнікамі Забалаці былі Габаі, Тышкевічы. У 1622 у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл Найсьв. Тройцы. У 1690 Забалаць перайшла ў валоданьне Яна Нарбута, войскага лідзкага. У гэты час тут налічвалася 66 двароў. У пач. XVIII ст. мясьціна зрабілася ўласнасьцю Волянаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Забалаць апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1812 граф Л. Тышкевіч заснаваў у мястэчку мураваны касьцёл. У 1880-я ў Забалаці было 6 двароў, касьцёл, школа, багадзельня, карчма. У пач. XX ст. у мястэчку працавала народная вучэльня, маёнтак належаў Плямяньнікавым.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Забалаць апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Забалаць ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 у Забалаці быў 321 двор, на 1993 — 454 двары.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1885 — каля 75 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1901 — каля 94 чал.; 1971 — 892 чал.; 1993 — 1124 чал.[2].
[рэдагаваць] Інфраструктура
У Забалаці працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, вэтэрынарны пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
[рэдагаваць] Эканоміка
Малочны завод, «Сельгасхімія», млын, камбінат побытавага абслугоўваньня.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1803—1812)
- Млын водны (XIX ст.)
Валун «Будрэвіч камень» — геалягічны помнік прыроды. Знаходзіцца за 4,5 км на захад ад Забалаці, за 500 м на паўночны захад ад заходняга краю вёскі Рамзы. Бачная частка камня важыць больш за 30 т, агульная вага — каля 130 т.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ^ Юрый Бажэнаў, Валеры Шаблюк. Забалаць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 390.
[рэдагаваць] Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Zabłoć // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 184.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Забалаць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Забалацкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Забалаць
|
| Вёскі | |
| Воранаўскі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Лідчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |