Антоні Ляшчэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антон Ляшчэвіч
Leszczewicz 240.jpg
Род дзейнасьці ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны
Дата нараджэньня 30 верасьня 1890
Месца нараджэньня Абрамаўшчына
Дата сьмерці 18 лютага 1943
Месца сьмерці Росіца, Верхнядзьвінскі раён

Блаславёны Антон Ляшчэвіч MIC (30 верасьня 1890, Абрамаўшчына-18 лютага 1943, Росіца, Верхнядзьвінскі раён) - рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны Рымска-Каталіцкага Касьцёлу.

Біяграфія [рэдагаваць]

Сын Яна й Караліны з Садоўскіх. У 1909 паступіў у Духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу. Высьвячаны на сьвятара 13 красавіка 1914. Быў вікарыем, настаўнікам рэлігіі й лацінскае мовы, пробашчам у Іркуцку, Чыце й Харбіне. У 1934 узнагароджаны польскім Срэбраным крыжом заслугі за дзейнасьць на карысьць бедных. Напрыканцы 1937 выехаў у Японію, а напачатку 1938 прыбыў у Рым. 13 чэрвеня 1939 уступіў у Ордэн айцоў-марыянаў. Служыў душпастырам парафіі ў Друі. Разам зь сёстрамі эўхарысткамі выехаў да Росіцы, што каля Дрысы. 18 лютага 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі немцамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.

Бэатыфікаваны папам Янам Паўлам II 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі мучанікамі часоў Другое сусьветнае вайны.