Міхал Казімер Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Казімер Агінскі
Michał Kazimier Ahinski. Міхал Казімер Агінскі (Symon Čachovič, XVIII).jpg
Міхал Казімер Агінскі. Невядомы аўтар, XVIII ст.
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Гетман вялікі літоўскі
1768 — 1793
Папярэднік: Міхал Юзэф Масальскі
Наступнік: Сымон Марцін Касакоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1730
Памёр: 31 траўня 1800
Варшава
Род: Агінскія
Бацькі: Юзэф Тадэвуш Агінскі
Ганна зь Вішнявецкіх
Жонка: Аляксандра з Чартарыйскіх
Рэгаліі:
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава

Міхал Казімер Агінскі (1730[1] — 31 траўня 1800, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1] і Рэчы Паспалітай[2]; кампазытар, паэт і мэцэнат. Чашнік вялікі літоўскі (17441748), генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага і пісар польны літоўскі (17481764), ваявода віленскі (17641768), гетман вялікі літоўскі (17681793).

Міхал Казімер Агінскі — ініцыятар і фундатар будовы Агінскага канала.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Паходжаньне і юнацтва [рэдагаваць]

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх: ягоны бацька, Юзэф, быў ваяводам троцкім; маці, Ганна, — з роду магнатаў Вішнявецкіх.

Рана страціў бацьку, спачатку гадаваўся пад апякунствам дзеда — гетмана Вішнявецкага, пасьля пад наглядам віцебскага ваяводы Марцыяна Агінскага, і, урэшце, канцлерам Міхалам Чартарыйскім. Вядома, што ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасьці да мастацтва. Пазьней талент Агінскага ўхваліць у сваіх мэмуарах францускі літаратар і энцыкляпэдыст Дэні Дыдро[2] і папросіць яго напісаць артыкул «Арфа» для францускай «Энцыкляпэдыі».

Дзяржаўная служба і эміграцыя [рэдагаваць]

Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у 17481764 быў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага.

У 17541761 знаходзіўся ў Францыі, служыў у войску. Ажаніўся з дачкою канцлера вялікага літоўскага Міхала Чартарыскага Аляксандрай, атрымаў Слонімскую эканомію. Жыў у Пецярбургу, разглядаўся як адзін з кандыдатаў на сталец Рэчы Паспалітай.

У 1768 стаў вялікім гетманам літоўскім. У 1771 перайшоў на бок Барскай канфэдэрацыі, аднак пацярпеў паразу ад Суворава ў бітве пад Сталовічамі. Эміграваў, жыў у Вене і Парыжы. Тамака здабыў сабе вядомасьць як музыка.

Вяртаньне з эміграцыі. Жыцьцё ў Слоніме [рэдагаваць]

Партрэты М. К. Агінскага
Невядомы мастак, XVIII ст.
Копія партрэта, прыпісанага А. Каўфман, 1791
Г. Лісеўская, 1755
A. Romanet, XVIIIXIX стст.
Невядомы мастак, XVIIIXIX стст.

У 1775 атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе заснаваў шэраг мануфактураў, друкарню, тэатар, капэлу, балетную школу[1] і знакаміты Агінскі канал, які злучаў басэйны Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз палескія балоты намаганьнямі князя былі адноўленыя пракладзеныя раней два гасьцінцы, што злучылі Пінск са Слонімам і Валыньню. Адчыненая балетная школа мела назву «Дэпартамент балетных дзяцей», у якой акрамя танцаў вучылі чытаньню і пісьму дзяцей прыгонных сялянаў[2]. Для свайго тэатра гетман уласнаручна напісаў чатыры опэры.

У 1781 прызначаны намесьнікам Літоўскай правінцыі.

Паўторная эміграцыя і сьмерць [рэдагаваць]

У 1782 зноў выехаў за мяжу, быў у Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, потым у Ангельшчыне. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць канфіскаваныя маёнткі ў Расейскай імпэрыі.

У часе Чатырохгадовага Сойму далучыўся да патрыятычных колаў. Аднак у 1791 перадаў амаль усе свае маёнткі далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той выплаціць ягоныя пазыкі, і адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.

Па скасаваньні Канстытуцыі 3 траўня адмовіўся ад гетманскай булавы, выехаў у Вену. Падчас паўстаньня Касьцюшкі знаходзіўся ў Вільні. У 1795 годзе прысягнуў на вернасьць Кацярыне II. Будучы цяжка хворым, па-ранейшаму займаўся музыкай і наладзіў сяброўства з Францам Ёзэфам Гайднам. У канцы 1795 пераехаў у Варшаву, дзе і памёр[1][3].

Творчасьць [рэдагаваць]

Касьцёл Сьв. Вінцэнта і кляштар місіянэраў (малюнак Н. Орды), фундатарам якіх быў Міхал Казімер

Выявіў здольнасьці музыкі-віртуоза, аўтар палянэзаў, опэраў і песень на ўласныя вершы. Пад псэўданімам «Słonimski»[4] напісаў шэраг літаратурных твораў. Для ўласнага тэатру ў Слоніме напісаў опэры «Цыганы», «Елісейскія палі», «Сілы сьвету», «Становішча саслоўяў». Выдатна выконваў на розных інструмэнтах свае скрыпічныя і іншыя музычныя творы, за што сярод сучасьнікаў атрымаў мянушку «гетман-клярнэт»[2].

Выдаў паэтычныя зборнікі «Кніжка ў вялікую актаву» (па-польску: Xiążka in Octavo majori; Львоў, 1781), «Гістарычныя і маральныя аповесьці» (па-польску: Powieści historyczne i moralne; Варшава, 1782), «Байкі і ня-байкі» (па-польску: Bayki i niebayki; Варшава, 1788).

Як мэцэнат Міхал Казімер зрабіў багатыя ахвяраваньні для кляштару і касьцёла ў Сьмілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту.

Памяць [рэдагаваць]

Імя Міхала Казімера Агінскага носіць вуліца ў Слоніме.

Папярэднік
Міхал Юзэф Масальскі
Гетман вялікі літоўскі
17681793
Наступнік
Сымон Марцін Касакоўскі

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б в г Анатоль Грыцкевіч. Агінскі Міхал Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 201.
  2. ^ а б в г 275 год з дня нараджэння Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, паэта, мецэната. Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 31 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 33—34.
  4. ^ Feliks Bentkowski: Historya literatury polskiey: wystawiona w spisie dzieł drukiem ogłoszonych. Tom 1. — Warszawa, Wilno: 1814. S. 693.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Міхал Казімер Агінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў