Мальтыйскі ордэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
герб Мальтыйскага ордэну

Сувэрэнны рыцарскі Ордэн Гасьпітальераў сьвятога Яна Ерусалімскага, Родасу і Мальты (Мальтыйскі ордэн, Гасьпітальеры, Яаніты) — каталіцкі духоўны рыцарскі ордэн.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольнасць, якая потым зрабілася Мальтыйскім ордэнам, існавала ў Ерусаліме задоўга да афіцыйнага заснаваньня ордэну. Члены групы займаліся апякунствам хрысьціянскіх пілігрымаў, якія прыходзілі ў Сьвятую Зямлю, аказвалі ім мэдычную дапамогу.

Ордэн быў афіцыйна заснаваны ў пачатку 12 ст. пасьля Першага крыжовага паходу. Ордэн працягваў апеквацца пілігрымамі і паступова браў на сабе таксама функцыі па іх ахове.

Зь цягам часу ордэн набыў выразна ваенны характар, меў некалькі крэпасьцяў у Сырыі і Палестыне і граў вялікую ролю ў абароне заснаваных эўрапейцамі ў Палестыне хрысьціянскіх дзяржаваў ад мусульманаў. Ордэн валодаў вялікімі землямі на Ўсходзе і ў Заходняй Эўропе.

У 1291 годзе Ордэн быў выціснуты туркамі зь Ерусаліму, але замацаваўся на астравах Кіпр і Родас.

Мальтыйская выратавальная служба ў Нямеччыне

У 1530 годзе атрымаў у падарунак ад імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі востраў Мальту (адтуль і сёньняшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі Міжземнае мора ад турак.

У час Вялікай Францускай рэвалюцыі мальтыйцы страцілі Мальту. Спачатку выспу захапіў Напалеон, потым ангельцы. Гэта скарыстаў расейскі імпэратар Павал I. Ён запрасіў рыцараў у Расею і заключыў зь імі хаўрус супраць турак і французаў.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні час ордэн месьціцца ў Рыме і актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасьцю. У шэрагу краінаў пад эгідай Мальтыйскага ордэну існуюць валянтэрскія арганізацыі, якія аказваюць мэдычную дапамогу, займаюцца дапамогай пацярпелым ад прыродных катаклізмаў, дапамогай бяздомным, арганізацыяй гуманітарнай дапамогі ў разьвіваючыяся краіны і інш. (напрыклад, Мальтыйскія службы дапамогі ў Нямеччыне і Аўстрыі).

У Польшчы існуе нацыянальная асацыяцыя мальтыйскіх рыцараў і Мальтыйская мэдычная служба. У Літоўскай рэспубліцы дзейнічае Корпус валянтэраў Мальтыйскага ордэну[1].

Мальтыйскі ордэн устанавіў дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Радзе Эўропы. З 1994 году мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Ордэн выпускае ўласныя паштовыя маркі і манэты.

4 красавіка 2008 году вялікім магістрам Ордэна абраны Мэт’ю Фэстынг.

Жыгімонт Караль Радзівіл

Мальтыйскі ордэн у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17—18 стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Беларусі Мальтыйскі ордэн існаваў на працягу больш за 200 гадоў.[2]

Заснавальнікамі ордэнскіх структураў на Беларусі былі Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» і ягоны сын Жыгімонт Караль Радзівіл. Жыгімонт Караль пазнаёміўся з ордэнам падчас вучобы ў Балёньні і ўступіў у ягоныя шэрагі ў 1612 г.

У 1616 г. Мікалай Радзівіл заснаваў камандаторыю ордэна ў Сталовічах, на чале якой стаў Жыгімонт Караль.

Былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Сталовічах — у мінулым адзіная царква Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі

У 1740—1746 гг. у Сталовічах быў пабудаваны касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля, які зрабіўся галоўным касьцёлам мальтыйскіх рыцараў у Беларусі.

У 1817 годзе пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі дзейнасьць Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі спынілася.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З канца 20 стагодзьдзя Мальтыйскі ордэн аказваў дабрачынную дапамогу Беларусі па розных кірунках. У 1996 г. паміж Беларусьсю і Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі[2]. У 2009 годзе было падпісана паштовае пагадненьне паміж Беларусьсю і Ордэнам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мальтыйскі ордэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў