Касьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні
Касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні
Касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні

Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік гатычнае архітэктуры сусьветнага маштабу. Драўляны Касьцёл Сьвятой Ганны быў збудаваны ў Вільні, Вялікае Княства Літоўскае ў 14 стагодзьдзі.

Кароткая гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1394 — першыя пісьмовыя зьвесткі аб драўляным касьцёле.
  • 1419 — спалены крыжакамі.
  • 14951500 — будаўніцтва каменнага касьцёла.
  • 22 траўня 1501 — асьвятленьне храма.
  • 15011507 — архітэктар Мікалай Энкінгер з Данцыгу аднавіў ансамбль касьцёла.
  • 1564 — пажар.
  • 1581 — аднаўленьне і другое асьвятленьне касьцёла. Набыцьцё сучаснага выгляду.
  • 1761 — пажар. Пасьля пажару закуродымленыя ўнутраныя сьцены былі атынкаваныя, а вонкавыя — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцьці былі замененыя каменнымі скляпеньнямі.
  • 1794 — пажар.
  • 1812 — пажар. Войска французаў на чале з Напалеонам спаліла ўсё ўнутранае начыненьне храма.
  • 18481859 — рэстаўрацыя. На зьнешнім пакрыцьці храма была створана імітацыя чырвонае цагліны.
  • Травень 1867 — пажар. Ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзьверы.
  • 1871 — рэстаўрацыя.
  • 19021909 — небясьпека абвалу. Рэстаўрацыя. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сьцены ўмацаваў металічнымі канструкцыямі, нанова ўзьвёў скляпеньні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысьціў зьнешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна.
  • 19691972 — рамонт.
  • Красавік 2008 — загароджана частка касьцёла празь небясьпеку абвала.

Гісторыя і архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладных зьвестках аб архітэктары касьцёлу няма. Першыя дакумэнтальныя зьвесткі аб драўляным касьцёле сьвятой Ганны датуюцца 1394 годам. Спалены крыжакамі ў 1419 годзе.

Каменны касьцёл быў збудаваны ў 1495—1500 гадах і асьветлены 22 траўня 1501 году. Мецэнатам касьцёла быў вялікі князь літоўскі Аляксандар (1461—1506). У 1501—1507 гадах архітэктар Мікалай Энкінгер з Данцыгу аднавіў ансамбаль касьцёла.

Пасьля пажару 1564 году храм прыйшоў у запусьценьне. Мікалай Радзівіл «Чорны» і Ежы Радзівіл яго аднавілі і нанова асьвяцілі толькі ў 1581 годзе; менавіта тады будынак набыў выгляд, які ў асноўным захаваўся да нашых дзён. У XVII стагодзьдзі абваліліся скляпеньні будынку, і пры яго рамонце галоўным чынам быў зьменены інтэр’ер: былі вытынкаваныя сьцены, усталяваны тры новыя байдачныя алтары.

Пры пабудове храма было выкарыстана 33 віды жоўтае фасоннае цагліны. Толькі пасьля пажару 1761 году закурадымленыя ўнутраныя сьцены былі атынкаваныя, а вонкавыя — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцьці былі замененыя каменнымі скляпеньнямі.

Зьнешні выгляд храма захоўваўся і пры чарговых рамонтах пасьля паўстаньня 1794 году, вайны 1812 году, рэстаўрацыях у 1871, 1902—1909 і 1971 гадох.

Войска французаў у 1812 годзе спаліла ўсё драўлянае начыненьне храма. У 1848—1859 гадах храм зноўку рэстаўраваўся. На зьнешнім пакрыцьці храма была створана імітацыя чырвонае цагліны. У траўні 1867 году ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзьверы. Пры пракладцы вуліцы ў 1872 годзе была зьнесена закладзеная на сродкі мужа і жонкі Мілкевічаў у 1746 годзе ранейшая званіца (побач з храмам), перабудаваная ў 1802 годзе Міхалам Шульцам. Побач была збудавана новая, імітуючая готыку званіца па праэкце архітэктара Мікалая Мікалаевіча Чагіна, якая захавалася да нашых дзён.

У 1902—1909 гадах празь небясьпеку абвалу касьцёл зноўку рэстаўруецца. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сьцены ўмацаваў металёвымі канструкцыямі, нанова ўзьвёў скляпеньні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысьціў зьнешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна. Варта адзначыць, што каменныя скляпеньні занадта цяжкія для дадзенай архітэктурнай будовы, а металічнае ўмацаваньне сьценаў — гэта бомба запавольненага дзеяньня, бо мэтал іржавее і аднойчы прыйдзе ў непрыдатнасьць.

Пасьля другой сусьветнае вайны касьцёл зачынены ня быў.

У 1969—1972 гадох пад кіраўніцтвам летувіскіх архітэктараў Барткунаса і Кіткаўскаса быў праведзены рамонт. Былі адрэстаўраваны касьцёльныя вежы, якія ды таго часу былі вельмі разбураны. У красавіку 2008 года агляд часткі храма быў зачынены загараджальнымі лесамі дзеля бясьпекі падарожнікаў і турыстаў, бо празь вібрацыю, якая выклікана транспартным патокам побач з касьцёлам, утварыліся расколіны ў сьцяне будовы і пачалі выпадаць цагліны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Касьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў