Цагляная готыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брамная вежа ў Штэндалі

Цагляная готыка (па-нямецку: Backsteingotik) — кшталт гатычнай архітэктуры, пашыраны ў рэгіёнах вакол Балтыйскага мора, бедных будаўнічым камнем, асабліва ў Паўночнай Германіі. Будынкі гэтага стылю ўзводзіліся пераважна ці цалкам з чырвонай цэглы. Цагляныя гатычныя будынкі гішпанскіх мурынаў утвараюць незалежны стыль, званы мудэхарская готыка, які не разглядаецца ў гэтым артыкуле. У рэчышчы цаглянай готыкі разьвівалася гатычная архітэктура ВКЛ.

Цагляная готыка прыходзіць на зьмену цаглянаму раманэску, а пазьней у сваю чаргу зьмяняецца цагляным рэнэсансам. Межы паміж цаглянай готыкай і абодвума названымі стылямі досыць расплывістыя.

Адсутнасьць у цаглянай готыцы архітэктурнай скульптуры, пашыранай у іншых кірунках готыкі але недасягальнай пры замене камня цэглаю, кампенсуецца складанай арнаментацыяй сьценаў, у тым ліку пры дапамозе коляравых кантрастаў паміж чырвонаю цэглаю, паліванаю цэглаю й белаю вапнаю.

Збудаваньні цаглянай готыкі можна сустрэць у Беларусі, Даніі, Германіі, Латвіі, Летуве, Нідэрляндах, Польшчы, РасеіКалінінградзкай вобласьці), Украіне, Фінляндыі, Швэцыі, Эстоніі.

Цэгла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьні ад каменных блокаў звычайнай готыкі, якія рыхтаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы, цэгла выраблялася на асобных спецыялізаваных прадпрыемствах. Шырокае распаўсюджаньне атрымала цэгла гэтак званага манастырскага фармату, памерам прыблізна ад 28x15x9 см да 30x14x10 см, якая клалася са швамі каля 15 мм.


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цагляная готыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў