Вячаслаў Молатаў
Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў (сапр. прозьвішча Скра́бін, рас. Вячеслав Михайлович Молотов (Скрябин); 9 сакавіка 1890 году, Кукарка — 8 лістапада 1986 году, Масква) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік савецкага ўраду ў 1930—1941 гадох, народны камісар, а затым міністар замежных справаў у 1939—1949 і 1953—1956 гадох.
Ганаровы акадэмік АН СССР (29 лістапада 1946, пазбаўлены званьня 26 сакавіка 1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Сябра партыі ад 1906 году (выключаны ў 1962-м, адноўлены ў 1984-м), чалец ЦК (1921—1957, кандыдат у чальцы ад 1920), чалец Палітбюро (Прызыдыюма) ЦК ад 1 студзеня 1926 да 29 чэрвеня 1957 году (кандыдат у чальцы з 16 сакавіка 1921 году).
Дэпутат ВС СССР 1—4 скліканьняў (1937—1958).
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вячаслаў Молатаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |