Эдуард Шэварнадзэ
| Эдуард Шэварнадзэ | |||||||
м. Вашынгтон (ЗША), 1997 г. |
|||||||
| 2-і прэзыдэнт Грузіі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 26 лістапада 1995 — 23 лістапада 2003 | |||||||
| Папярэднік: | Зьвіяд Гамсахурдзія | ||||||
| Наступнік: | Міхаіл Саакашвілі | ||||||
| 1-ы старшыня парлямэнту Грузіі | |||||||
| 2 лістапада 1992 — 26 лістапада 1995 | |||||||
| Папярэднік: | Акакій Асаціяні | ||||||
| Наступнік: | Зураб Жванія | ||||||
| 6-ы міністар замежных справаў СССР | |||||||
| 2 ліпеня 1985 — 20 сьнежня 1990 | |||||||
| Папярэднік: | Андрэй Грамыка | ||||||
| Наступнік: | Аляксандар Бясьсьмертных | ||||||
| Чалец Палітбюро Цэнтральнага камітэту КПСС | |||||||
| 1 ліпеня 1985 — 13 ліпеня 1990 | |||||||
| 11-ы першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Грузіі | |||||||
| 29 верасьня 1972 — 6 ліпеня 1985 | |||||||
| Папярэднік: | Васіль Мжаванадзэ | ||||||
| Наступнік: | Джумбер Паціяшвілі | ||||||
| Міністар унутраных справаў Грузінскай ССР | |||||||
| 1965 — 1972 | |||||||
| Папярэднік: | Уладзімер Джанджгава | ||||||
| Наступнік: | Дылар Хабуліяні | ||||||
| Асабістыя зьвесткі: | |||||||
| Нарадзіўся: | 25 студзеня 1928 (85 гадоў) вёска Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР |
||||||
| Нацыянальнасьць: | Грузін | ||||||
| Партыя: | КПСС (1948—1991), Саюз грамадзянаў Грузіі (з 1993-га) | ||||||
| Жонка: | Нанулі Раджэнаўна Цагарэйшвілі-Шэварднадзэ | ||||||
| Дзеці: | Сын Паата, дачка Манана | ||||||
| Бацька: | Амвросі Георгіевіч Шэварнадзэ | ||||||
| Адукацыя: | Кутайскі пэдагагічны інстытут (1959) | ||||||
| Рэлігія: | Праваслаўнае хрысьціянства | ||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэварна́дзэ (па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; нарадзіўся 25 студзеня 1928 году) — дзяржаўны дзяяч СССР і Грузіі.
Зьмест |
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка, які быў чальцом КПСС. Аднак дзядзька Зьміцер Шэварнадзэ, які быў мастаком, быў забіты ў 1937 г. на загад першага сакратара ЦК Кампартыі Грузіі Лаўрэнція Берыі за ладжаньне супраціву разбурэньню сярэднявечнай царквы Ўсьпеньня Багародзіцы ў Тбілісі. Падчас Вялікай чысткі таксама забілі бацьку жонкі, зь якой ён пабраўся шлюбам ў 1951 годзе. Ягоны брат загінуў пры Берасьцейскай крэпасьці ў 1941 годзе[1].
Партыйная кар'ера [рэдагаваць]
З 1946 г. працаваў на Камуністычны саюз моладзі Грузіі. У 1957—1961 гг. займаў пасаду першага сакратара яго ЦК. Тады ж пазнаёміўся з Міхаілам Гарбачовым, які ўзначальваў камсамол Стаўрапольскага краю Расейскай СФСР. У 1965-1972 гг. займаў пасаду міністра ўнутраных справаў Грузінскай ССР. У 1972-1985 гг. быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Грузіі. Пры яго кіраўніцтве ў 1978 г. на 3 гады зьняволілі і яшчэ на 3 гады выслалі ў Расею заснавальнікаў Групы абароны правоў чалавека Зьвіяда Гамсахурдзію і Міраба Коставу[2]. У 1985-1990 гг. быў чальцом Палітбюро ЦК КПСС ды міністрам замежных справаў СССР. Пры падачы ў адстаўку з пасады міністра папярэдзіў пра падрыхтоўку путча[3].
Вяртаньне ў Грузію [рэдагаваць]
У 1992—1995 гадах стаяў на чале Ваеннай рады, што зрынула 1-га абранага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзію і вяла грамадзянскую вайну супраць яго прыхільнікаў. У 1995 г. абраўся прэзыдэнтам. 23 лістапада 2003 г. падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта над націскам грамадзкіх хваляваньняў[4] ад падмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада[5].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Тацяна Команава (4 красавіка 2009) «Берасьцейская крэпасьць»: хутка прагучыць «Матор!» Праекты. Газэта «Культура», № 14/882. Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Яланта Сьмялоўская (18 чэрвеня 2008) Грузія: спакуса дыктатуры Вакол сьвету. Польскае радыё для замежжа. Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Янка Базыль (30 сьнежня 2011) Андрэй Іларыёнаў пра гэбізм. Беларуская салідарнасьць. Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Апазыцыя праводзіць масавы мітынг у Тбілісі Сьвет. Наша Ніва (2 лістапада 2007). Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Джон Лафлэнд Тэхніка каляровых пераваротаў Сець Вальтэра. Навіны Берасьця. Праверана 29 лютага 2012 г.
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Прэзыдэнты Грузіі
- Міністры замежных справаў СССР
- Сябры Палітбюро ЦК КПСС
- Першыя сакратары кампартый рэспублік СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР