Дзісна
| Дзісна | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1374 | ||||
| Магдэбурскае права: | 20 студзеня 1569 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Мёрскі | ||||
| Насельніцтва: | 2747 (2007) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211950 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д.Каардынаты: 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. | ||||
|
Дзісна на мапе Беларусі
Дзісна
|
|||||
Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісна пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 2747 чал. (2007). Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Барковічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.
Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, найменшае колькасьцю насельніцтва ў сучаснай Беларусі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Дзісны
Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага места, існавала на мысе правага берагу рэчкі Дзісна яшчэ ў ХІ ст. З ХІІІ ст. пачалося паступовае засяленьне левага берагу. У 1301 мясьціна далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[1].
Першы пісьмовы ўспамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 паселішча ўпершыню згадваецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).
У 1566 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 — Магдэбурскае права і новы герб: «у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем»[2]. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 тутэйшы замак зрабіўся цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.
У 1581 у Дзісьне заснавалі фарны касьцёл (пры ім з 1775 дзейнічала школа), у 1630 — кляштар францішканаў, а ў 1633 — манастыр пры Ўваскрасенскай царкве. Па атрыманьні статусу места, з XVII ст. Дзісна зрабілася цэнтрам староства Полацкага ваяводзтва, значным гандлёва-рамесьніцкім асяродкам.
У пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1654 бурмістар Дзісны здаў места войску Маскоўскай дзяржавы. 10 красавіка 1661 шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[3]. У 1773 завяршылася будова мураванага касьцёла пры кляштары францішканаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам павету Менскай, з 1842 — Віленскай губэрні. 23 красавіка—24 красавіка 1831 паўстанцы ў колькасці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расейскай улады.
Значную шкоду Дзісне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882), у часе якіх пацярпелі Ўваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870) і Мікалаеўская (да 1842 касьцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 року вядомы расейскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым местам Віленскай губэрні.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дзісна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабілася цэнтрам раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 Полацкай, з 8 студзеня 1954 Маладэчанскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы стварылі тут лягер сьмерці. З 3 кастрычніка 1959 Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёну.
- Места на старых фатаздымках
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1811 — 1405 чал.; 1825 — 2801 чал.; 1897 — 6756 чал.
- XX стагодзьдзе: 1904 — 9113 чал.; 1909 — 7138 чал.; 1921 — 4413 чал.; 1939 — 6073 чал.; 1944 — 1200 чал.; 1959 — 2,5 тыс. чал.; 1993 — 2,5 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 2,8 тыс. чал.; 2007 — 2747 чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Дзісьне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надае лякарня.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дзісны |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[5].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.)
- Замчышча (XVI ст.)
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсв. Панны Марыі (1773)
- Могілкі габрэйскія
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Маці Божай Адзігітрыі (1904)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (2-я пал. ХІХ ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Званіца
- Кляштар францішканаў (1816)
- Фарны касьцёл
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Дзісны
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Антон Грыневіч (1877—1937) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, зьбіральнік музычнага фальклёру
- Майсей Сьмірын (1895—1975) — навуковец-гісторык
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Язэп Бунто. Дзісна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 586.
- ^ Дзісна // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Міхась Ткачоў. Дзісенскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 586.
- ^ Язэп Бунто. Дзісна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 231.
- ^ Дисна // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. С. 174.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Міёрскага р-на / Рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- А. У. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я: ад старажытнасці да пачатку XX стагоддзя. — Мн., 2005.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дзісна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Дзісна на Radzima.org
- Дзісна на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- Dzisna на Rzeczpospolita wirtualna(пол.)
- Дзісна(анг.)(рас.)
|
||||||||