Багушэўск
| Багушэўск | |||||
|
|||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Сеньненскі | ||||
| Насельніцтва: | 3,1 тыс. (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2135 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211510 | ||||
| Аўтамабільны код: | 2 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′49″ пн. ш. 30°12′39″ у. д. / 54.84694° пн. ш. 30.21083° у. д.Каардынаты: 54°50′49″ пн. ш. 30°12′39″ у. д. / 54.84694° пн. ш. 30.21083° у. д. | ||||
|
Багушэўск на мапе Беларусі
Багушэўск
|
|||||
Багушэ́ўск — мястэчка ў Беларусі. Уваходзіць у склад Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 3,1 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад Сянна. Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Сянном, Віцебскам, Воршай[1].
Зьмест |
Этымалёгія назвы[рэдагаваць]
Тапонім «Багушэўск» утварыўся ад прозьвішча ўладальніка гэтых мясьцінаў пана Багушэўскага, які згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што яна атрымае назву ў гонар ягонай жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Д. Багушэўскі памёр у 1903 і пахаваны ў в. Худалеі (цяпер — в. Рыбнае) пад Багушэўскам.
Гісторыя[рэдагаваць]
Заснаваньне[рэдагаваць]
Першыя жыхары пачалі сяліцца ў гэтай мясцовасьці, дзякуючы «каплічцы Макавея». Каля гэтай каплічкі праходзіла дарога Сянно — Віцебск. У час царкоўных сьвятаў зь Серакаротні (цяпер в. Лучазарнае) да каплічкі прыязджаў сьвятар і на набажэнствы зьбіралася многа сялянаў з навакольных вёсак. Некалькі прадпрыймальных людзей вырашылі пасяліцца тут, каб весьці гандаль. Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гатэль разам з бакалейнай крамай), Рэут — краму. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўску. Пазьней тут пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў.
Упершыню Багушэўск згадваецца ў XIX ст. як фальварак.
Храналёгія[рэдагаваць]
- 1854—1884: у фальварку працаваў бровар; галоўным піваварам быў латыш Рэўт.
- 1901: з будаўніцтвам чыгункі Віцебск — Жлобін зьявілася чыгуначная станцыя Багушэўская, вакол якой вырасла мястэчка.
- 1915: у мястэчку збудавалі лесапілку, пачала дзейнічаць сынагога; працавалі 2 фэльчары.
- 17 ліпеня 1924—1931: цэнтар Багушэўскага раёну.
- 1933: у Багушэўску працавалі ільнозавод, кузьня прамысловай арцелі, швацкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смоларцель «1-е Траўня», вінзавод (створаны да рэвалюцыі).
- 1935—1960: зноў цэнтар раёну.
- 1938: атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
- ліпень 1941 — 25 чэрвеня 1944: у Другую сусьветню вайну знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1960: у Сеньненскім раёне
Насельніцтва[рэдагаваць]
- XX стагодзьдзе: 1990 — 5 тыс. чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2003 — 3660 чал.; 2006 — 3,2 тыс. чал.; 2008 — 3,1 тыс. чал.
Інфраструктура[рэдагаваць]
У Багушэўску працуюць 2 сярэднія і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, народны тэатар, пошта, АТС.
У мястэчку разьмяшчаецца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця і абласная сухотная лякарня.
Эканоміка[рэдагаваць]
У Багушэўску працуюць мэблевая фабрыка, лясная гаспадарка, леспрамгас, ільнозавод, акцыянэрнае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
За 5 км на поўдзень ад Багушэўску пачынаецца Цёмная пушча, у самім мястэчку захаваліся старыя габрэйскія могілкі.
У пач. 1990-х у Багушэўску збудавалі царкву Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла.
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Пётар Абросімаў (1912—2009) — савецкі дыплямат і палітык
- Зінаіда Канапелька (1918—1997) — народная артыстка Беларусі
- Аляксандар Марфіцкі (1956—2009) — беларускі вайсковы лётнік першай клясы; загінуў у час выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Богушевск // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2 : А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. С. 432.
- ^ Багушэўск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 277.
Літаратура[рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Яна Iльіна. Уладзімер Андрэйчанка дапамог вярнуць рэліквію // «Народная Воля» № 162—163, 12 кастрычніка 2006.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Прагноз надвор’я ў мяст. Багушэўск
- мяст. Багушэўск на Radzima.org
- Багушэўск на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Багушэўск — парафія Найсвяцейшага Цела i Крыві Хрыста i св. Агнешкі, дзевы i мучаніцы на Catholic.by
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||