Фэлікс Дзяржынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Фэ́лікс Эдму́ндавіч Дзяржы́нскі (па-расейску: Феликс Эдмундович Дзержинский, па-польску: Feliks Dzierżyński; партыйныя мянушкі: Яцан, Якуб, Пераплётчык, Франак, Астраном, Юзаф, Даманскі) (11 верасьня (30 жніўня па старым стылі) 187720 ліпеня 1926) — найбольш вядомы бальшавік беларускага паходжаньня. З шляхецкага роду Дзяржынскіх.

Зьмест

[рэдагаваць] Маладыя гады

Нарадзіўся ў сям'і шляхціца-настаўніка ґімназіі ў маёнтаку Дзяржынава Ашмянскага ўезду. Яшчэ хлопцам, гуляючы з стрэльбаю, Дзяржынскі выпадкова стрэліў сваю сястру Ванду, бацькі схавалі гэты факт, каб не ўскладніць сыну далейшае жыцьцё. У маладосьці Дзяржынскі схіляўся да каталіцкага фанатызму, пэўны час хацеў уступіць у ордэн езавітаў (езуітаў?) ці стацца ксяндзом, але з 16 гадоў перакінуўся ў атэізм.

Фэлікс Дзяржынскі навучаўся ў 1-й Віленскай ґімназіі, дзе ўступіў у сацыял-дэмакратычную арґанізацыю, і на Гедымінавай гары ў Вільні прысягнуў на змаганьне супраць манархіі. Ён сышоў з апошняе клясы ґімназіі ў красавіку 1896, каб прысьвяціць сябе партыйнай працы. Увосень 1895 году Дзяржынскі ўступіў у Літоўскую Сацыял-Дэмакратычную Арґанізацыю, вёў прапаґанду сярод рамесных і фабрычных навучэнцаў. З сакавіку 1897 ён быў на падпольнай працы ў Коўні, дзе выдаў першы нумар ґазэты «Ковенский рабочий» і кіраваў страйкамі. У ліпені арыштаваны і ў 1898 г. высланы на 3 гады ў Вяцкую ґубэрню (г. Нолінск, вёска Кайгародскае), адкуль зьбег у жніўні 1899 г.

[рэдагаваць] У Варшаве

У 1900 г. Дзяржынскі ўдзельнічаў у працы першага Зьезду Сацыял-Дэмакратаў Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). У лютым 1900 г. арыштаваны, і ў студні 1902 г. сасланы на 5 год ва Ўсходні Сыбір (Вілюйск), але ў чэрвені, на шляху да месца ссылкі, зьбег і ў жніўні эміґраваў; на канфэрэнцыі СДКПіЛ у Бэрліне абраны сакратаром замежнага камітэту партыі. Дзяржынскі арганізаваў выданьне ґазэты «Czerwony Sztandar» і транспартоўку нелеґальнае літаратуры з Кракаву ў Каралеўства Польскае. У ліпені 1903 Дзяржынскі быў дэлеґатам 40-га Зьезду СДКПіЛ, дзе быў абраны сябрам цэнтральнага праўленьня. У 1904 г. памерла жонка Дзяржынскага Ю.Ґольдман. З канцу 1904 ён мяшкаў у Варшаве; узначальваў дэманстрацыю на 1 траўня ў 1905, працаваў у вайскова-рэвалюцыйнай арґанізацыі. У ліпені 1905 г. зноў арыштаваны, у кастрычніку вызолены па амністыі.

З 1906 г. Дзяржынскі быў прадстаўніком СДПКПіЛ ў Цэнтральным Камітэце РСДРП, быў дэлеґатам 4-га Зьезду РСДРП.

Зь ліпню па верасень 1906 г. знаходзіўся ў Пэтэрбурґу, потым зноў у Варшаве, дзе ў сьнежні быў арыштаваны, у чэрвені 1907 вызвалены пад заклад. У красавіку 1908 г. Дзяржынскі зноў арыштаваны, у 1909 двойчы прыгавораны Варшаўскім судом да лішэньня ўсіх правоў, маёмасьці і пажыцьцёвай ссылцы ў Сыбір (вёска Бельскае, потым Сухава і Тасеева, Енісейская ґубэрня), у лістападзе Дзяржынскі зьбег і эміґраваў.

У сакавіку 1910 Дзяржынскі ў якасьці сакратара і скарбніка галоўнае ўправы партыі вернаўся ў Кракаў, дзе ў жніўні ажаніўся з С.С. Мушкат. Адзін з самых радыкальных ленінцаў, ён актыўна выступаў супраць наданьня дзейнасьці камуністых леґальнага й мірнага характару.

Пасьля нелеґальнага вяртаньня ў студні 1912 ў Варшаву Дзяржынскі быў у верасьні зноў арыштаваны і ў красавіку 1914 г. прыгавораны да трох гадоў катаргі. Па новай судовай справе ў 1916 г. прыгавораны да яшчэ 6 гадоў, знаходзіўся ў Бутырскай турме, адкуль 1 сакавіка 1917 быў вызвалены паўстаўшымі жаўнерамі.

[рэдагаваць] Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі

З сакавіку 1917 г. Дзяржынскі быў чальцом бюро Маскоўскае ґрупы СДКПіЛ і Маскоўскага камітэту РСДРП, сябра выканаўчага камітэту Маскоўскага Савету Рабочых Дэпутатаў. На Сёмай Усерасейскай Канфэрэнцыі РСДРП Дзяржынскі выступіў супраць права нацый на самастойнасьць ад савецкае Расеі. У тым жа годзе ён быў абраны ў ЦК РСДРП.

16 кастрычніка 1917 Дзяржынскі быў абраны ў Ваенна-Рэвалюцыйны Цэнтар, у складзе якога ён стаўся адным з асноўных кіраўнікоў Кастрычніцкае Рэвалюцыі, арґанізаваў захоп пэтэрбурскіх пошты й тэлеґрафу.

7 сьнежня 1917 г. Дзяржынскі прызначаны галавой Ваеннай Надзвычайнае Камісіі (ВЧК) - карнага органу камуністычнага рэжыму, папярэдніка НКВД і КГБ. На гэтай пасадзе ён стаўся найбольш вядомы. Дзяржынскі стаўся тым, хто вызначыў асноўныя мэтады будучай карнай працы савецкай дыктатуры. Ён быў арґанізатарам «Чырвонага Тэрору», ініцыятарам начных допытаў, правакацыйных мэтадаў, практыкі браньня закладнікаў і г.д. Нават некаторыя камуністы крытыкавалі ЧК за празьмерную жорсткасьць, чаму Дзяржынскі рэзка супрацьстаяў, заяўляючы, што «там, дзе пралетарыят ужыў масавы тэрор, мы не сустракаем здрадніцтва» і што «права на расстрэл ёсьць для ЧК надзвычайна важнае» і нават калі «ейны меч пры гэтым трапляе выпадкова на галовы бязьвінных».

З студню 1919 г. Дзяржынскі быў сябрам камісі ЦК РСДРП і Савету па Абароне (разам із Сталіным), з сакавіку - народны камісар нутраных справаў. У траўні-ліпені 1920 г. Дзяржынскі кіраваў падаўленьнем антыкамуністычных паўстаньняў ва Ўкраіне, кіраваў тылам Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонае Арміі. Калі ў той самы год бальшавікі спрабавалі захапіць Польшчу, Дзяржынскі ўвайшоў у склад Польскага Бюра ЦК РКП(б) і Часовага Рэвалюцыйнага Ваеннага Савету Польшчы.

З 1921 г. Дзяржынскі займаў розныя пасады ў расейскім і савецкім урадах, у 1922-26 гг. быў старшынём ГПУ (ОГПУ). Удзельнічаў у барацьбе з апазыцыяй ўнутры камуністычнай партыі.

[рэдагаваць] Сьмерць

Памёр у Маскве.

[рэдагаваць] Вонкавыя cпасылкі

 Фэлікс Дзяржынскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады