Ежы Гедройц
| Ежы Гедройц | |
| Дата нараджэньня | 27 ліпеня 1906 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 14 верасьня 2000 |
| Месца сьмерці | |
Ежы Гедройц (па-польску: Jerzy Giedroyc) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 27 ліпеня 1906 году ў Менску, бацькі Ігнацы Гедройц і Францішка Стажыцкая. Вучыўся на юрыдычным (1924—1929) і гістарычным (1930—1931) факультэтах у Варшаўскім унівэрсытэце. Падчас вучобы — старшыня «Карапарацыі Партыя» і «Міжкарпаратыўнага Кола» ў Варшаве, дзеяч студэнцкай арганізацыі «Дзяржаўная думка», працаўнік замежнага аддзела Галоўнага студэнцкага камітэта Польскага саюза студэнцкай моладзі. Рэфэрэнт парлямэнтарны і па справах прэсы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі (1929—1935); кіраўнік аддзела прэзыдыюма ў Міністэрстве гандлю і прамысловасьці (1935—1939); рэдактар «Студэнцкага дня» і двутыднёвіка «Бунт маладых», пераўтворанага ў 1936 годзе ў тыднёвік «Polityka» (1930—1939). З пачаткам II Сусьветнай вайны перабраўся ў Румынію. Асабісты сакратар польскага пасла ў Румыніі Роджэра Рачынскага (1939—1940); кіраўнік польскага аддзела пры Чылійскай місіі ў Бухарэсьце (1940); у якасьці супрацоўніка англійскай місіі займаўся польскімі справамі ў Румыніі (1941). У Стамбуле, куды быў вывезены англійскай місіяй (сакавік 1941) запісаўся на службу ў войска і выехаў у Палестыну. Салдат Самастойнай брыгады карпацкіх стралкоў, удзельнік лівійскай кампаніі і бітваў у Тобруку; кіраўнік (у рангу падпаручніка) аддзела часопісаў і вайсковых выдавецтваў Бюро прапаганды II Польскага корпуса (1941—1944); працаўнік Цэнтра вывучэння бранявой зброі ў Галіполі (Італія) (1944—1945); дырэктар Эўрапейскага дэпартамэнта Міністэрства інфармацыі ўраду Польшчы ў Лёндане (1945).
[рэдагаваць] Літаратурная дзейнасьць
Заснавальнік Літаратурнага Інстытуту ў Рыме (1946), выдавец і галоўны рэдактар часопіса «Kultura» (з 1947). У кастрычніку 1947 перанёс выдавецтва ў Maissons Laffitte пад Парыжам і разьвіў шырокую выдавецкую дзейнасьць, супрацоўнічаў з вядомымі польскімі публіцыстамі і пісьменьнікамі-эмігрантамі, сярод якіх Юзэф Чапскі, Ежы Стэмпоўскі, Канстанты А. Яленскі, Юліўш Мерашэўскі, Чэслаў Мілаш, Вітальд Гамбровіч, Густаў Херлінг-Грудзінскі. Ініцыятар (1953) выдання серыі Бібліятэкі Культуры (якая ахоплівае літаратурныя творы і кнігі палітычнага характару, а таксама дзёньнікі), з 1962 года — заснавальнік паўгодніка Гістарычныя сшыткі (з 1972 — квартальніка), матэрыялы якога датычаць найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнаэўрапейскіх краін.
Да верасьня 2000 году было выдадзена 511 тамоў Бібліятэкі Культуры, у тым 132 нумары Гістарычных сшыткаў і 636 нумароў Культуры. Ежы Гедройц — чалец рэдакцыйнага калегіума часопіса расійскіх дысідэнтаў Кантынент і рэдакцыйнага савета ўкраінскага квартальніка Віднова. Удзельнік шматлікіх, арганізаваных на Захадзе акцый у імя свабоды культуры.
Пасьлядоўна імкнуўся (на працягу 50 г.) да наладжвання добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Летувой, Беларусьсю і Ўкраінай — у пэрспэктыве здабыцьця гэтымі краінамі незалежнасьці. Ініцыятар і сябар створанага на пачатку 1982 году Фонду незалежнай дапамогі для польскай літаратуры і навукі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кнігі «Аўтабіяграфія на чатыры рукі» (апрацаваньне Кшыштафа Помяна — 1994).
[рэдагаваць] Узнагароды
Доктар honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэта (1991), унівэрсытэта ў Фрыбургу (Швайцарыя), Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1998), Шчэцінскага ўнівэрсытэту (2000), а таксама ганаровы чалец Польскага гістарычнага таварыства (1991). Лаўрэат узнагароды Польскага ПЭН-Клюбу (1989), узнагароды імя Сьв. Брата Альберта (1993), а таксама ўзнагароды часопіса «Палітыка» (1995) і ўзнагароды «Залатога Жазла» Фонду польскай культуры (1999). Вайсковыя адзнакі: Ордэн Ганаровага Легіёна (1938), Афіцэрскі Крыж Румынскай Кароны (1930), Кавалерскі Крыж Бельгійскай Кароны (1938), эстонскі Ордэн Белай Зоркі (1932) Крытычна пазіраючы на адносіны, пануючыя ў Польшчы пасля 1989 г. адмовіўся прыняць вышэйшую польскую адзнаку — Ордэн Белага Арла. У 1996 г. адзначаны французскім Афіцэрскім Крыжам Ордэна Ганаровага Легіёна. У 1997 годзе атрымаў ганаровае грамадзянства Летувы, а ў 1998 годзе — Ордэн Гедыміна. Да канца жыцця пражываў у Францыі. Памёр 14 верасьня 2000 году ў Мэзон-Ляфіт.
[рэдагаваць] Памяць
Сейм Польшчы абвесьціў 2006 год годам Гедройца. 100-годзьдзе з дня нараджэньня адзначалася пад эгідай ЮНЭСКА. У Менску ў мікрараёне Брылевічы імем Гедройца названа вуліца.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Літаратура
- «Год Ежы Гедройца 2006», Польскі інстытут (Менск) пры падтрымцы МЗС Польшчы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Ежы Гедройц увасобіў у сабе лепшыя якасці польскага характару, якасці, якія калісьці ў поўнай меры мелі i беларусы // Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Беларусь − Польша: история и перспективы сотрудничества / Материалы конференции, 2010