Паўстаньне 1830—1831 гадоў
|
Лістападаўскае паўстаньне
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Панарама Марціна Залескага «Узяцьце варшаўскага арсэналу»
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
| Царства Польскае | |||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Юзэф Хлапніцкі Міхал Гедэон Радзівіл Ян Скржынецкі Генрых Дэмбінскі Казімер Малахоўскі |
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 150 000[1] | 180 000 - 200 000 | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 40 000 забітых і параненых[1] | 22–23 000 забітых | ||||||||
|
|||||
Паўстаньне 1830—1831 гадоў, таксама Лістапа́даўскае паўстаньне (па-польску: Powstanie listopadowe) — паўстаньне ў Расейскае імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Двух Народаў, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году. Мэтаю паўстаньня было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Паўстаньне ў Беларусі [рэдагаваць]
4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў ахапіла магазынам зброі ў Ашмянах і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў-інвалідаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 салдатаў з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканцаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: Караль Пшэздзецкі і Юзэф Зянковіч арганізавалі атрады кавалерыі, Швэйкоўскі атрад пяхоты. Атрад Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы.[2].
Па просьбе жыхара вялейскага павету Валадкевіча Караль Пшэздзецкі выслаў невялікі атрад да Вялейкі. 14 красавіка маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Калі аднак да гораду прыбыў атрад Ходзька, расейцы здаліся ў палон[3].
16 красавіка ашмянскія паўстанцы пад камандаваньнем Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова сутыкаліся з атрадам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). Пасьля сутычкі расейцы пачалі разьню жыхароў. Загінула 150 чалавека, ў тым ліку ксёндз Кужэлеўскі і доктар Закшэўскі[3].
20 красавіка атрад Пшэздзецкага быў разьбіты пад Вішневам расейскім атрадам пад камандаваньнем генэрала Астражэнкі (2 эскадроны узараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)[4]. 24 красавіка расейцы занялі Вялейку. Горад абаранялі атрады: палкоўніка Радзішэўскага, Валадкевіча, Заборскага[5].
4 траўня атрады Радзішэўскага й Валадкевіча паспрабавалі зноў ўзяць Вялейку. Атак ня быў пасьпяховы з той прычыны, што касінеры баяліся гуку расейскіх гарматаў, а высланая з дапамогай ім кавалерыя вельмі няўдала адступала, перашкаджаючы пяхоце. Ад поўнай правалы выратавалі паўстанцаў стральцы Ігнацага Тукалы, якія прыбылі у канцы бітвы. Дзякуючы ім, Радзішэўскі мог адступаць у большым ці меншым парадку[6].
8 траўня тры атрады паўстанцаў, пад камандаваньнем Тамаша Лапацінскага, Брахоцкага й Леапольда Клёта супольным атакам занялі Дзісну. Некалькі дзесятак кавалерыстаў загінула, калі непатрэбна сьпяшаючы й паслухаўшы габрэя, ўвайшлі ў горад наўпрост у засаду. Паўстанцы ўзялі некалькі дзесятак расейцаў у палон. Утрымліваліся ў горадзе некалькі дзён[7].
15 траўня Радзішэўскаму і Валадкевічу не удалося абараніць Глыбокага перад атакам генэрала Сафянова, але ім удалося адыйсьці ў добрым парадку[8].
Каля 20 траўня атрад братоў Адахоўскіх заняў Лепель і зьнішчыў мясцовы гарнізон. Некалькі дзён пасьля аднак паўстанцы самі былі разьбітыя[9].
28 траўня у ноч каля 2000 расейцаў напала на лягер 300 паўстанцаў пад камандаваньнем Прозара у Падліпках. Прозар успамінаў, што абодва бакі страцілі па каля 40 чалавек, але як пазначыў — яго атрад быў разьбіты; паўстанцы разьбегліся па лесе. З гэтай прычыны немагчымай стала плянаванае аб’яднаньне паўстанцаў з блізка дзейнічаючым рэгулярным польскім войскам[10].
31 траўня рэгулярны атрад палкоўніка Хлапоўскага пабіў расейцаў пад Лідай і заняў горад, але з-за адсутнасьці пяхоты немагчымым быў атак на атрады, які стаялі ў Жырмунах[11].
24 ліпеня ў атрад рэгулярнай арміі палкоўніка Бжэжанскага (3 эскадроны кавалерыі, 50 пяхоты, 1 гармата) заняў Дзятлаву. Адну гадзіну пазьней да гораду падышлі расейцы (2 эскадроны кавалерыі, батальён пяхоты, 2 гарматы), але да бою не прыйшло — расейцы адступілі[12].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Stefan Kieniewicz, Andrzej Zahorski, Władysław Zajewski, Trzy powstania narodowe, Warszawa 1992, p. 273
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 59. (.djvu) (пол.)
- ^ а б Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 85. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 88. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 105—106. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 107—109. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 124. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 140. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 165. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 174. (.djvu) (пол.)
- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 220. (.djvu) (пол.)
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Паўстаньне 1830—1831 гадоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў