Бабруйская фартэцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Бабруйская фартэцыя
Бабруйская фартэцыя ў 1811 годзе
Бабруйская фартэцыя ў 1811 годзе
Краіна Беларусь
Горад Бабруйск
Каардынаты 53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д. / 53.13889° пн. ш. 29.24583° у. д. / 53.13889; 29.24583Каардынаты: 53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д. / 53.13889° пн. ш. 29.24583° у. д. / 53.13889; 29.24583
Дата заснаваньня 18071812 гады
Бабруйская фартэцыя на мапе Беларусі
Бабруйская фартэцыя
Бабруйская фартэцыя
Бабруйская фартэцыя

Баруйская фартэцыя або крэпасьць — магутнае фартыфікацыйнае збудаваньне ХІХ стагодзьдзя.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • 1807: пачалося будаўніцтва бастыённай фартэцыі.
  • 1812: фартэцыю абкладвала дывізія Яна Дамброўскага, аднак узяць ня здолела.
  • 1825: на тэрыторыі фартэцыі была спроба падняць паўстаньне супраць самадзяржаўя, якое аднак правалілася.
  • 1905: у фартэцыі выбухнула паўстаньне дысцыплінарнага палка, якое было жорстка падаўлена.
  • 19191920: на тэрыторыі крэпасьці польскімі ўладамі была створаны лягер для ваеннапалонных.

[рэдагаваць] Архітэктура

Бабруйская фартэцыя была закладзена на месцы старажытнага Бабруйскага замку і горада ці места. На будаўніцтве працавала каля 50 батальёнаў жаўнераў, а таксама людзі з навакольных вёсак.

Будынак езуіцкага клаштара быў прыстасаваны пад парахавы склеп.

Да пачатку 1812 году будаўніцтва фартэцыі было амаль завершана. На той час яна была абсталявана амаля 300 гарматамі.

[рэдагаваць] Турма

Пасьля паўстаньня дзекабрыстаў у 1825 годзе Бабруйская фартэцыя была пераўтворана ў турму куды звозілі асуджаных «за вальнадумства і бунт супраць цара». У прыватнасьці тут адбывалі пакараньне 23 дзекабрысты. У 40-я гады ХІХ ст. сюды былі сасланыя чальцы знакамітага падпольнага гуртка Петрашэўскага на чале са сваім кіраўніком.

У Бабруйскай крэпасьці быў зьняволены знакаміты беларускі пісьменьнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, за «крамольныя» вершы адбываў пакараньне слынны селянін-паэт Паўлюк Багрым. Крэпасьць «зламала» вольналюбівую натуру Багрыма, пасьля чаго ён больш не вярнуўся да паэзіі.

У час польскай акупацыі 1919—1920 гадоў на тэрыторыі фартэцыі быў утвораны лягер для ваеннапалонных. З такімі ж мэтамі выкарыстоўвалі фартэцыю немцы ў час Другой сусьветнай вайны.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Міхась Скрыпка. Цэтадэль над Бярэзінай (з гісторыі Бабруйскай крэпасці)//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1987
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах