Рэзыдэнцыя букавінскіх мітрапалітаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэзыдэнцыя букавінскіх і далматынскіх мітрапалітаў
Residence of Bukovinian and Dalmatian Metropolitans*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Chernivtsi University.jpg
Рэзыдэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі ў 1899 годзе
Краіна Украіна
Тып культурны
Крытэры ii, iii, iv
Спасылка 1330
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2011  (35-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Рэзыдэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі — архітэктурная славутасьць места Чарнаўцы, Украіна.

28 чэрвеня 2011 року на 35-й сэсіі камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ўлучаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1][2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудаваная на месцы старога япіскапскага палацу ў 18641882 рр. дзякуючы высілкам япіскапа Яўгена Гакмана. У 1863 р. ён дамогся ад аўстрыйскага імпэратара дазволу на ўзьвядзеньне новай прасторнае рэзыдэнцыі, годнай для сталіцы Букавіны.

У цяперашні час тут разьмяшчаюцца цэнтральныя карпусы Чарнавецкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Юрыя Фядзьковіча.

У 1993 было адноўлена тэалягічнае аддзяленьне ў складзе філязофска-тэалягічнага факультэту Чарнавецкага ўнівэрсытэту, а ў сэмінарскай царкве аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект архітэктурнага ансамблю выканаў вядомы чэскі архітэктар, акадэмік Ёзэф Глаўка. Ён спраектаваў нетрадыцыйны комплекс пабудоваў у духу эклектыкі зь перавагай элемэнтаў бізантыйскага і раманскага стыляў. Ягоны праект неаднаразова займаў прызавыя месцы на вядомых конкурсах архітэктараў, быў адзначаны на Сусьветнай выстаўцы ў Парыжы.

Кампазыцыя ансамблю досыць складаная, але адзначаецца выразнасьцю плянаваньня. Яна складаецца з трох манумэнтальных будынкаў-карпусоў: галоўнага, духоўнае сэмінарыі разам з царквою Трох Сьвяціцеляў, прэсьбітэрыі.

У корпусе, дзе цяпер знаходзіцца IV корпус унівэрсытэту, разьмяшчаліся дыяканская школа, архідыяцэзальны музэй і фабрыка зьнічак. Пасярэдзіне будынку над галоўным уваходам узвышаецца вежа з гадзіньнікам і купалам, аздобленым па коле зоркамі Давіда. Такім чынам увекавечаная памяць пра фінансавую дапамогу, якую надала букавінскай праваслаўнай мітраполіі жыдоўская грамада места.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]