Балты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Індаэўрапейцы

Індаэўрапейскія мовы
Альбанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Нямецкая  · Грэцкая
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская) · Тахарскія

Індаэўрапейцы
Альбанцы · Армяне
Балты · Кельты · Немцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Немцы  · Скіфы
Ілірыйцы ·Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаэўрапейцы
Мова · Грамадзтва · Рэлігія
 
Прарадзіма індаэўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесьперапыннасьці
 
Індаэўрапеістыка
праглядабмеркаваньнерэдагаваць


Ба́лты, балтыйскія народы — народы індаэўрапейскага паходжаньня, носьбіты балтыйскіх моў, якія засялялі ў мінулым і што насяляюць цяпер тэрыторыю Прыбалтыкі ад Польшчы і Калінінградзкай вобласьці да Эстоніі.

Зьмест

[рэдагаваць] Пісьмовыя згадваньні

Першыя пісьмовыя згадваньні балтаў выяўляюцца ў складаньні «Аб паходжаньні немцаў і месцазнаходжаньні Нямеччыны» (па-лацінску: De origine, moribus ac situ Germanorum) рымскага гісторыка Публія Карнэлія Тацыта (98), дзе яны названыя эстыямі (па-лацінску: aestiorum gentes). Пазьней балты пад рознымі імёнамі апісваліся ў складаньнях остгоцкага гісторыка Касыадора (523), гоцкага гісторыка Ярдана (552), англасаксонскага вандроўцы Вульфстана (900), паўночнанямецкага храніста архібіскупа Адама Брэмэнскага (1075).

Назва балты (па-нямецку: Balten) і балтыйская мова (па-нямецку: baltische Sprache) як навуковыя тэрміны былі прапанаваныя ў 1845 нямецкім мовазнаўцам Георгам Нэсэльманам (18111881), прафэсарам унівэрсытэта ў Кёнігсбэргу.

[рэдагаваць] Гістарычнае расьсяленьне

Па дадзеных аналізу тапанімікі, а таксама прыкметам асаблівасьцяў матэрыяльнай культуры, пахавальных звычаяў і т. п., усталяваным археалягічнымі дасьледаваньнямі, у I тысячагодзьдзі да н. э. на поўдні і ўсходзе расьсяленьне балтаў дасягалі вярхоўяў Дняпра, Акі, басэйнаў Бярэзіны і Сожа. У другой палове I тысячагодзьдзі да н. э. усходнія балты былі выцесненыя альбо асіміляваныя славянамі. У I тысячагодзьдзі балты насялялі узбярэжжа Балтыйскага мора ад Віслы да Заходняй Дзьвіны.

У XIII стагодзьдзі расьсяленьне балтаў на ўсходзе абмяжоўвалася лініяй старажытнарускіх умацаваных селішчаў ГародняВаўкавыскСлонімНаваградакБраслаў.

[рэдагаваць] Дзяленне

У IVIII стагодзьдзях да н. э. склаліся адрозьненьні паміж балтамі заходнімі (прусы, галінды, яцьвягі) і ўсходнімі (куршы, продкі летувісаў і латышоў). Да VIVIII стагодзьдзям адносяць падзел усходніх балтаў на якія ўдзельнічалі ў этнагенэзе летувісаў (жмудзіны, інакш жамойты, аўкштоты, а таксама надрувы, скалвы), з аднаго боку, і сталых продкамі сучасных латышоў (куршы, земгалы, селоны, латгалы), з другога.

Частка балтыйскіх народаў была зьнішчаная падчас экспансій нямецкіх рыцараў, частка асімілявалася да канца XVI стагодзьдзя — сярэдзіне XVII стагодзьдзя або растварылася пры этнагенэзе сучасных народаў. У цяперашні час існуе два балтыйскіх народа — латышы й летувісы (жамойты). Некаторыя гісторыкі лічаць, што хоць ліцьвіны (беларусы) і зьяўляюцца славянамоўнымі, але гэты народ усё роўна застаецца балцкім, як і яго продкі.

[рэдагаваць] Вяцічы і радзімічы

Аб балцкім паходжаньні вяцічаў і радзімічаў таксама кажуць характэрныя ўпрыгожваньні - шыйныя грыўні, якія не прыналежаць да ліку распаўсюджаных упрыгожваньняў ва ўсходнеславянскім сьвеце Х-ХII стст. Толькі ў двух плямёнаў - радзімічаў і вяцічаў - яны атрымалі адносна шырокае распаўсюджваньне. Аналіз радзімічных шыйных грыўняў паказвае, што прататыпы шматлікіх зь іх знаходзяцца ў балцкіх старажытнасьцях, а звычай шырокага ўжываньня іх абумоўлены ўключэньнем у этнагенэз гэтага племя балцкіх першабытнікаў. Відавочна, распаўсюджваньне шыйных грыўняў у арэале вяцічаў таксама адлюстроўвае узаемадзеяньне славян з балтамі-голядзю. Сярод вяцічных упрыгожваньняў ёсьць шыйныя грыўні, не вядомыя ў іншых старажытнарускіх землях, але якія маюць поўныя аналёгіі ў люта-ліцьвінскіх (літоўскіх) матэрыялах.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Седоў У.У., 1970 - Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзьвіньня. М., 1970., ст. 138, 140

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

  • Седоў У.У., - Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзьвіньня. М., 1970., ст. 138, 140
Асабістыя прылады