Яцьвягі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Яцьвягі — стражытнабалцкае племя, прадстаўнікі якога да канца 19 стагодзьдзя жылі ў Судовіі. Этнічна найбольш блізкае да прусаў і ліцьвінаў. Асноўныя заняткі — земляробства, паляваньне, рыбацтва.
На землі яцьвягаў неаднарозава ажыцьцяўляліся напады з боку старажытнарускіх князёў (напрыклад, ў 983 годзе Уладзімера Сьвятаслававіча ды ў 1038 годзе Яраслава Мудрага). У 12 стагодзьдзі паўднёвыя землі яцьвягаў былі падпарадкаваны Галіцка-Валынскаму княству і Мазовіі. У 1277-1283 г. частку Судовіі захапіў Тэўтонскі Ордэн.
Паводле Мельнскага міру (1422) амаль уся земля яцьвягаў адыйшла да Вялікага княства Літоўскага.
Безпісьмовая мова яцьвягаў, аб якой згадваецца ў старажытнарускіх летапісах, належала да балтыйскай групы індаэўрапейскай моўнай сям'і.
Нашчадкі яцьвягаў бралі ўдзел у фармаваньні ліцьвінскай (беларускай), польскай і летувіскай нацый.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Балтыйскія плямёны і народы | |
|---|---|
| Голядзь | Дняпроўскія балты | Жмудзіны | Земгалы | Куршы | Латгальцы | Латгалы | Латышы | Летувісы (да к. XIX ст. жмудзіны) | Ліцьвіны (Літоўцы) | Прусы | Селы | Скалвы | Яцьвягі |

