Мельнскі мір
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мельнскі мір 1422 году заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасьня 1422 году над возеры Мельна, ля сутокаў рэк Вісла і Аса, пасьля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад папы Марціна V і імпэратара Сігізмунда I абвяшчэньня несапраўдным Торунскага міру 1411 году. Паводле Мельнскага міру крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі зь Нешавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзіяў на Жмудзь, якая паводле ўмоваў Тарунскага міра мусіла быць перададзенай Ордэну пасьля сьмерці Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусьветнай вайны.
Літаратура[рэдагаваць]
- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.
- Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760.
- Zajączkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyżackim. 1420-1423.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|||||