Алесь Белы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Але́сь Бе́лы (нарадзіўся 17 лютага 1968, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008)[1].
Нарадзіўся ў Менску, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэсу ў Вялікабрытаніі (1996). У 2008 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі ў Клайпэдзкім унівэрсітэце (Літва) па тэме: «Лякалізацыя хароніма Белая Русь паводле заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц XIII — сярэдзіны XVIII стагодзьдзяў».
Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Менск, 2000) — дэталёвае рэканструкцыі эвалюцыі зьместу назвы «Белая Русь» у сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII стагодзьдзяў.
Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў сэрыі «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода. Су-аўтар дакумэнтальнага тэлевізійнага цыклю БТ «Маем рэчы». Аўтар і ўкладальнік кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».
[рэдагаваць] Асноўныя інтарэсы
- гісторыя картаграфіі;
- іканаграфія ВКЛ і Беларусі Сярэднявечча і Новага часу;
- гісторыя дыпляматыі і замежных сувязяў ВКЛ;
- уплыў заходнеэўрапейскіх культурных, тэхналягічных і эканамічных рэаліяў на фармаваньне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі;
- гісторыя кулінарыі і гастранаміі.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Алесь Белы. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. Праверана 21 чэрвеня 2009 г.