Дыпляматыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дыпляма́тыя — сродак ажыцьцяўленьня вонкавай палітыкі дзяржаваў, уяўлялае сабой сукупнасьць практычных мерапрыемстваў, прыёмаў і мэтадаў, ужывальных з улікам пэўных умоў і характару разьвязальных задач; афіцыйная дзейнасьць главаў дзяржаў і ўрадаў, адмысловых органаў вонкавых зносін па ажыцьцяўленьні мэт і задач вонкавай палітыкі дзяржаваў, а таксама па абароне інтэрасаў гэтых дзяржаваў.
З паняцьцем дыпляма́тыя зьвязваюць мастацтва вядзеньня перамоў для прадухіленьня або ўрэгуляваньня канфліктаў, пошукаў кампрамісаў і ўзаемапрымальных рашэньняў, пашырэньні і паглыбленьні міжнароднага супрацоўніцтва.
Зьмест |
[рэдагаваць] Узьнікненьне тэрміна
Слова «дыпляматыя» паходзіць ад грэцкага слова díplōma (у Старажытнай Грэцыі гэтым словам зваліся здвоеныя дошчачкі з нанесенымі на іх пісьмёнамі, якія выдаваліся пасланцам у якасьці даверчых грамат і дакумэнтаў, што пацьвярджалі іх паўнамоцтва). Як пазначэньне дзяржаўнай дзейнасьці ў вобласьці вонкавых зносін слова «дыпляматыя» ўвайшло ва ўжытак у Заходняй Эўропе ў канцы XVIII стагодзьдзя.
[рэдагаваць] Мэтады дыпляматыі
- афіцыйныя і іншыя візыты і перамовы на вышэйшым (саміты) і высокім узроўні;
- дыпляматычныя кангрэсы, канфэрэнцыі, нарады і сустрэчы;
- падрыхтоўка і складаньне двухбаковых і шматбаковых міжнародных дамоваў і іншых дыпляматычных дакумэнтаў;
- удзел у працы міжнародных арганізацый і іх органаў;
- паўсядзённае прадстаўніцтва дзяржавы за мяжой, ажыцьцяўлянае яго пасольствамі і місіямі;
- дыпляматычная перапіска;
- публікацыя дыпляматычных дакумэнтаў;
- асьвятленьне ў друку пазыцыі ўрада па тых або іншых міжнародных пытаньнях.
Міжнароднае права забараняе ўмяшаньне дыпляматычных прадстаўнікоў ва ўнутраныя справы краіны знаходжаньня.
Органы і адказныя асобы, якія нясуць дыпляматычную службу, карыстаюцца ў краіне знаходжаньня агульнапрызнанымі правамі і дыпляматычнымі прывілеямі (імунітэт і недатыкальнасьць дыпляматычнага пэрсанала і памяшканьняў, права шыфраванай перапіскі і дыпляматычнай зачыненай сувязі, права ўздыму сьцяга дзяржавы, мытныя прывілеі і інш.).
[рэдагаваць] Гісторыя дыпляматыі
У рабаўладальніцкім грамадзтве, якое стала выкарыстоўвала ваенныя захопы для папаўненьня працоўнай сілы, пераважалі ваенныя сродкі ажыцьцяўленьня вонкавай палітыкі дзяржаваў. Дыпляматычныя сувязі падтрымліваліся толькі эпізадычна пасольствамі, якія накіроўваліся ў асобныя краіны з вызначанай місіяй і вярталіся пасьля яе выкананьня.
Ва ўмовах фэадальнай раздробненасьці атрымала распаўсюджваньне «прыватная» дыпляматыя фэадальных сувярэнаў, якія ў прамежках паміж войнамі складалі мірныя дамовы, уступалі ў ваенныя зьвязы, уладкоўвалі дынастычныя шлюбы. Шырокія дыпляматычныя сувязі падтрымлівала Бізантыя. У сярэдзіне XV стагодзьдзя з разьвіцьцём міжнародных адносін паступова зьяўляюцца сталыя прадстаўніцтвы дзяржаваў за мяжой.
Асаблівасьці дыпляматыі буржуазных дзяржаў новай і найноўшай гісторыі вызначаюцца новымі мэтамі іх вонкавай палітыкі — барацьбой за заваёву вонкавых рынкаў, за падзел, а затым і за перадзел сьвету, за сусьветнае эканамічнае і палітычнае панаваньне. У новых умовах значна пашыраюцца маштабы дыпляматычнай дзейнасьці, якая становіцца больш дынамічнай і выкарыстоўваецца дзяржавай для стварэньня шырэйшай апоры сярод кіраўніцтва і кіравальнай эліты замежных дзяржаваў, для ўсталяваньня кантактаў з вызначанымі палітычнымі партыямі, СМІ. Дыпляматыя, нараўне з ваеннымі сродкамі, згуляла важную ролю ў барацьбе за ажыцьцяўленьне мэт антыфэадальных, дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых рухаў, ва ўтварэньні нацыянальных дзяржаваў у Лацінскай Амэрыцы і на Балканах, у аб'яднаньні Нямеччыны, Італіі. Дыпляматыя буйных капіталістычных дзяржаваў абслугоўвала іх экспансіянісцкія агрэсіўныя памкненьні.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Атамная дыпляматыя
- Высыланьне дыпляматаў
- Дыплямат
- Дыпляматычная перапіска
- Дыпляматычныя інфармацыйныя матэрыялы
- Публічная дыпляматыя
- Таемная дыпляматыя
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дыпляматыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Global Portal for Diplomats (анг.)

