Карачоўшчына (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карачоўшчына
трансьліт. Karačoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231026
СААТА: 4256827066
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′53″ пн. ш. 26°26′27″ у. д. / 54.29806° пн. ш. 26.44083° у. д. / 54.29806; 26.44083Каардынаты: 54°17′53″ пн. ш. 26°26′27″ у. д. / 54.29806° пн. ш. 26.44083° у. д. / 54.29806; 26.44083
Карачоўшчына на мапе Беларусі ±
Карачоўшчына
Карачоўшчына
Карачоўшчына
Карачоўшчына
Карачоўшчына
Карачоўшчына

Карачо́ўшчына[2]вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 12 чалавек[1]
  • 1999 год — 29 чалавек
  • 1938 год — 76 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыповая для вобласьці старажытна-мацерыковага зьледзяненьня тэрмакарставая западзіна Карачоўшчына, якая ўзьнікла ў выніку растайваньня пахаванай камлыгі лёду каля 130—150 тыс. гадоў таму. Уяўляе сабой акруглую забалочаную катлавіну дыямэтрам 100—120 м, адноснай глыбінёй да 5 м, агульная ахоўная плошча складае каля 2 га. Дно занятае невялікім азярцом, нізінным і пераходным тарфовішчам. Мясцовая назва гэтага ўрочышча — Ілюковае балота. У азёрна-балотных адкладах выяўлены эталённы комплекс расьлінных рэшткаў (больш за 50 відаў), якія былі характэрны для часу муравінскага міжледавікоўя (130—90 тыс. гадоў таму), паазерскага зьледзяненьня (90—10 тыс. гадоў таму) і галацэну[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 348
  3. ^ Помнікі прыроды Крэўскага сельсавету