Будзікід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі (12821290). Відаць, старэйшы за брата Будзівіда.

Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі ён разам з братам перадаў Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб захаваць зь ім мір[1]. Наступны раз згадваецца ў лісьце магістра Лівонскага ордэна, датаванага лістападам 1290 году, пад імем «кароль Бутэгэйдэ».

Адсутнасьць іншых зьвестак выклікала розныя меркаваньні пра характар улады Будзікіда. Існуе думка, што ён зрабіўся вялікім князем пасьля гібелі ў 1285 годзе Даўмонта, памёр каля 12901292, пасьля чаго гаспадаром быў ягоны брат Будзівід[2].

Папярэднік
Даўмонт
Вялікі князь літоўскі
12851290
Наступнік
Будзівід

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ М. І. Ермаловіч. Будзікід // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 113.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Бурдзікід // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 356.

Літаратура [рэдагаваць]