Гедзень
Гедзень лац. Giedzień / Hiedzień | |
Geden | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geda + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гедзін, Гецень, Гіцень, Кадзін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гедзень» |
Гедзень (Гецень, Гіцень), Гедзін (Кадзін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гедэн або Гідын (Gedenus, Geden[1], Giddinus[2], Gidin[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедвін, Гедмонт, Гедрык; германскія імёны Gedovin, Gadamundus, Gederich) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6].
Германскае паходжаньне імя Гадзен сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gadyn[8]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гедзін: Gedinus (1274 год)[9].
У Прусіі бытавала імя Гедэн: Gedenne / Jedenne (1378 і 1386 гады)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Иворъ же Геденевичъ (Ніканаўскі летапіс)[11]; mit Gedennen von Instirburg (Gedenne[12]; Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[13]; которымъ жо людямъ имена суть: <…> Буивид а Кгедин Нановичи (28 ліпеня 1530 году)[14]; Гатенъ Киселевичъ (1563 год)[15]; Geten (1678 год)[16]; Gitenie (1744 год)[17]; folwark, Gieteniszki nazwany… folwark Giteniszki… zaścianki… Giteniszki (1782—1783 гады)[18].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Івар Гедзеневіч — дружыньнік вялікага князя кіеўскага, які ўпамінаецца пад 1159 годам[19]
- Гедзень — водца крыжакоў у Літву зь Інстэрбургу[a]
Кадзіновічы (Kadzinowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Менскага ваяводзтва[21].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Гедзенанцы ў Троцкім ваяводзтве[22].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[20] зазначаў, што ў Інтэрбургу (стаіць на паўднёвым беразе ракі Прэголы) «у часы Генэнбэргера(en), жылі амаль толькі літоўцы, і звыш 15 тысячаў былі шаўцамі»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 746.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 109.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 82.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 61.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 96.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 30.
- ^ ПСРЛ. Т. 9. — СПб., 1862. С. 219.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 504.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 682.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 221.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 4.
- ^ Klaipėdos miesto ir valsčiaus evangelikų liuteronų bažnyčių vizitacijų 1676—1685 m. dokumentai. — Klaipėda, 2009. P. 154.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 206, 209.
- ^ Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имен. — СПб., 1903. С. 514.
- ^ Іншае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 237.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 187.