Яўнут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасьля 1366) — вялікі князь літоўскі (13411345). Сын Гедыміна і палачанкі Евы (Еўны). Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедыміна, зрабіўся вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Евы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Па сьмерці ў 1345 Евы Альгерд і Кейстут зладзілі супраць Яўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазьней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[1].

Папярэднік
Гедымін
Вялікі князь літоўскі
13411345
Наступнік
Альгерд

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Яўнут // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 786.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]