Казімер I Аднавіцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казімер I Аднавіцель
Kazimierz I Odnowiciel
Casimir I the Restorer.jpg
Князь Польшчы
1039 — 1058
Папярэднік Мешка II Ламбэрт
Наступнік Балеслаў II Сьмелы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 ліпеня 1016
Памёр 28 лістапада 1058
Дынастыя Пясты
Бацька Мешка II Ламбэрт
Маці Рыкса Латарынская

Казімер I Аднавіцель (па-польску: Kazimierz I Odnowiciel, 25 ліпеня 101628 лістапада 1058) — польскі княжа з 1039 па 1058 гадох. Прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Казімер быў малодшым сынам Мешка II, караля Польшчы, і Рыксы Латарынскай. Сьмерць бацькі ў 1034 годзе прывяла да тяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. На фоне крызы панства й духавенства паднялі паўстаньне супраць новага княжы й выгналі яго з Польшчы. Але пачалася барацьба супраць панства й сялянства. Хрысьціянства, нядаўна ўведзенае ў Польшчы ў гэтыя часы, пачала прыйшло у заняпад, насельніцтва пакутвала ад всеагульнай бязладзіцы, дзяржаўная ўлада захавалася толькі ў гарадох. Сялянскае паўстаньне 10371038 гадох зьявілася адным з найбуйнейшых народных паўстаньняў тых часоў. Ад Польшчы адкалоліся Памор'е й Мазовія, дзе зацьвердзіліся мясцовыя дынастыі. А ў 1038 годзе чэскі княжа Бржэтыслаў I захапіў Гнезна, вывез мошчы сьвятога Войцэха й зноў далучыў Сылезію да чэскай кароны.

Казімер жыў спачатку ў Вугоршчыне пры каралі Іштвана I, потым пераехаў да маці ў Саксонію. Імпэратар Гэнрых III не жадаў вяртаньня на Польшчу паганства й захопу краіны чэскім войскам, таму выказіў Казімеру сваю падтрымку. У 1039 годзе пры падтрымцы нямецкіх войскаў аднавіў сваю ўладу ў Польшчы. Сялянскі бунт быў падаўлены, панства ўціхамірына, аднак па загаду імпэратара Гэнрыха Казімер быў вымушаны прызнаць сюзэрнітэт Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі.

У 1042 годзе Казімер ажаніўся на сястры кіеўскага княжы Яраслава Мудрага Дабранеге. І ўжо ў 1047 годзе пры падтрымцы кіеўскага войска Казімер вярнуў пад сваю ўладу Мазовію. Да кароны таксама вярнулася й Усходняе Памор'е, Заходняе ў гэты час было ў складзе імпэрыі. У 1054 годзе за вялікі выкуп да Польшчы адыйшла Сылезія.

Унутры дзяржавы Казімер стараўся падняць аўтарытэт княскай улады й хрысьціянскай веры. Вынікам яго праўленьня стала поўнае аднаўленьне дзяржавы, але ж гэта коштавала Польшчы незалежнасьцю.

Папярэднік
Мешка II Ламбэрт
Князь польскі
10391058
Наступнік
Балеслаў II Сьмелы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Казімер I Аднавіцельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў