Рэмігола
| Рэмігола | |||||
| Ramygala | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | ХІІІ стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 1957 | ||||
| Павет: | Панявескі | ||||
| Раён: | Панявескі | ||||
| мэр: | Павілас Жагуніс | ||||
| Насельніцтва: | 1678 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 45 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-38260 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′ пн. ш. 24°18′ у. д. / 55.517° пн. ш. 24.3° у. д.Каардынаты: 55°31′ пн. ш. 24°18′ у. д. / 55.517° пн. ш. 24.3° у. д. | ||||
|
Рэмігола на мапе Летувы
Рэмігола
|
|||||
| http://www.panrs.lt/seniun/ramyg.htm | |||||
Рэміго́ла (па-летувіску: Ramygala) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Панявескім раёне Панявескага павету за 25 кілямэтраў ад Панявежу[1]. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота. Праз горад праходзіць аўтадарога Via Baltica. Чыгунка адсутнічае.[2].
Назва «Рамігола» упершыню сустракаецца ў ХІІІ стагодзьдзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавара рыцарамі Тэўтонскага Ордэну. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касьцёл. Пасьля гэтага пачалося разьвіцьцё паселішча. У канцы ХVІ стагодзьдзя Рэмігола атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. У адрозьненьне ад шматлікіх іншых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэмігола ніколі не належала прыватнаму ўладальніку. Горад знаходзіўся ва ўласнасьці Віленскаму касьцёлу, а потым Віленскаму Ўнівэрсытэту.
Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэмігола трапіла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1888 годзе зьявілася першая аптэка, а з 1895 году пачала дзейнічаць пошта.
З сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да 1950 году Рэмігола была валасным цэнтрам, а потым, з 1950 да 1962 года цэнтрам раёну. Правы гораду мястэчка атрымала ў 1957 годзе.
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Рэмігола — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў