Вісагіня
| Вісагіня | |||||
| Visaginas | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1975 | ||||
| Горад з: | 1975 | ||||
| Былая назва: | Сьнечкус | ||||
| Павет: | Уцянскі | ||||
| Плошча: | 8,96 км² | ||||
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
28 254 3 153 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°36′ пн. ш. 26°25′ у. д. / 55.6° пн. ш. 26.417° у. д.Каардынаты: 55°36′ пн. ш. 26°25′ у. д. / 55.6° пн. ш. 26.417° у. д. | ||||
|
Вісагіня на мапе Летувы
Вісагіня
|
|||||
| http://www.visaginas.lt/ | |||||
Вісагі́ня (па-летувіску: Visaginas) — горад у паўночнай Летуве ва Ўцянскім павеце. Горад разьмяшчаецца за 1 км ад мяжы зь Беларусьсю і за 15 км з Латвіяй. Насельніцтва налічвае каля 28 тыс. чалавек. Плошча горада складае 8,96 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільня — Дзьвінск. Недалёка ад горада знаходзіцца вялікае возера Вісагіня.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад быў заснаваны ў 1975 годзе, разам з будуючайся тут жа Ігналінскай Атамнай станцыяй. Да 1992 году меў назву Сьнечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Сьнечкуса, першага сакратара Камуністычнай партыі Летувы ў 1940—1974 гадах. Большая частка насельніцтва горада працуе на электрастанцыі, ці ў арганізацыях якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (RBMK-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складаецца з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасьць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Летува перад уваходам ў Эўрапейскі Зьвяз, станцыя павінна была быць зачынена. Першы рэактар быў заглушаны ў 2004 годзе. 31 сьнежня 2009 у 23:00 па мясцовым часе АЭС была цалкам спынена і зачынена [1]. Аднак, у навакольлі Вісагіні плянуецца да 2015 года пабудаваць новую атамную станцыю, для забесьпячэньня электрычнасьцю Летувы, Польшчы, Латвіі і Эстоніі.
Вісагіню з самага пачатку будавалі як сучасны горад: шматкватэрныя, шматпавярховыя дамы, добра прадуманая сетка вуліц, камунікацыйныя сыстэмы, грамадзкія ўстановы - сады, школы, лякарні, культурна-адміністрацыйныя будынкі. Архітэктурны праект горада і большасьці будынкаў стварыў ленінградскі архітэктар Юрый Васільевіч Вуйма. Ён жа распрацаваў сучасны генплян горада, які ўлічваў самыя апошнія на той момант горадабудаўнічыя тэндэнцыі. Працоўны праект горада выканаў адзьдзел ленінградскага Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага і праектна-пошукавага інстытута энэргатэхніцы Міністэрства сярэдняга машынабудаваньня (УНДППІЭТ). Ю. В. Вуйма быў намінаваны на атрыманьне дзяржаўнай прэміі СССР за праект горада. Аднак у сувязі з распадам СССР ня змог яе атрымаць (дадзеныя архіва УНДППІЭТ). У горадзе пабудавана 248 жылых дамоў. Пераважаюць пяці і дзевяціпавярховыя дамы віленскай, каўнаскай, клайпедскай і обнінскай пляновак. Для службовых памяшканьняў і дзіцячых садоў будавалі аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі. На будаўніцтва АЭС і горада з усяго СССР прыяжджалі адмыслоўцы высокай кваліфікацыі з розных сфэраў. Таксама будаўніцтвам займаліся часткі будаўнічых войскаў.
У 1998 годзе ў Вісагіне быў пабудаваны касьцёл.
Вакол горада знаходзяцца сасновыя лясы і шматлікія азёры, якія зьяўляюцца часткай Браслаўскай сыстэмы азёраў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва горада значна скарацілася з-за натуральнага зьмяншэньня ў апошнія 15 гадоў.
Этнічны склад насельніцтва [рэдагаваць]
Вісагіня — адзіны горад у Летуве, дзе пераважаюць расейцы і расейскамоўныя. Расейская мова тут выконвае ролю лінгва франка. У нацыянальным складзе:
- расейцы — 15 491 (55,68%)
- летувісы — 4 419 (15,88%)
- беларусы — 2 863 (10,29%)
- палякі — 2 541 (9,13%)
- украінцы — 1 583 (5,69%)
- татары — 263 (0,95%)
- іншыя — 0,5%
Пол [рэдагаваць]
- мужчыны — 14 035 (47,49%)
- жанчыны — 15 519 (52,51%)
Рэлігійны склад насельніцтва [рэдагаваць]
- праваслаўе — 10 982 (40,42%) (расейцы, украінцы, беларусы)
- каталіцтва — 7576 (27,88%) (летувісы, палякі, беларусы)
- атэізм — 7415 (27,29%) (у асноўным расейцы і ўкраінцы)
- стараверы — 765 (2,82%) (расейскія стараверы)
- іншыя — каля 0,5%
- Мусульмане (у асноўным татары) складаюць 0,46% насельніцтва горада — самая высокая дзель у Летуве.
Вядомыя выхадцы [рэдагаваць]
- Аліна Арлова — летувіская сьпявачка.
- Вячаслаў Шведаў - летувіскі бас-гітарыст.
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Зноскі [рэдагаваць]
- ^ http://www.bbc.co.uk/russian/international/2009/12/091230_lithuania_nuclear_plant.shtml БиБиСи: «Литва закрывает АЭС, дающую ей 80 % электроэнергии»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вісагіня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вісагінскі моладзевы партал (рас.)
- Вісагіня (рас.)
- Форум сеткі ТТС (рас.)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Уцянскага павета Летувы | |
|---|---|
| Гарады: Вісагіня | |
| Раёны: Анікшчайскі | Зарасайскі | Ігналінскі | Малецкі | Уцянскі | |