Паланга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паланга
Palanga
Паланга
Coat of arms of Palanga (Lithuania).png
Герб Палангі
Першыя згадкі: 1253
Горад з: 1791, 1933
Павет: Клайпедзкі
Мэр: Рэмігіюс Кірстукас
Плошча: 59 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

17 623
298,69
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°55′ пн. ш. 21°04′ у. д. / 55.917° пн. ш. 21.067° у. д. / 55.917; 21.067Каардынаты: 55°55′ пн. ш. 21°04′ у. д. / 55.917° пн. ш. 21.067° у. д. / 55.917; 21.067
Паланга на мапе Летувы
Паланга
Паланга
Паланга
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.palanga.lt/

Пала́нга (па-летувіску: Palanga) — горад у заходняй Летуве, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Паланга зьяўляецца самым вядомым летувіскім курортам. Насельніцтва налічвае каля 17,6 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Паланскага гарадзкога раёну Клайпедзкага павету. Паланга адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Горад разьмяшчаецца ўздоўж мора на 25 км (уключаючы пасёлак Сьвятой, які быў далучаны да Палангі ў 1973 годзе). У 20 км ад гораду знаходзіцца дзяржаўная мяжа з Латвіяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя знаходкі сьцьвярджаюць, што чалавечыя паселішчы зьявіліся тут 5000 гадоў таму. У Х стагодзьдзі гэта тэрыторыя засялялася куршскімі плямёнамі. Упершыню Паланга ўзгадваецца ў тэўтонскіх хроніках у 1253 годзе. Паселішча мела важнае палітычнае значэньне: тут быў адзіны выхад Вялікага княства Літоўскага да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж Тэўтонскім Ордэнам з поўдня і Лівонскім Ордэнам з поўначы, застаючыся фарпостам барацьбы ліцьвінаў супраць нямецкай навалы. Згодна з паданьнем у Паланзе жыла Бірута, на якой ажаніўся Кейстут. Бірута стала маці Вітаўта Вялікага. Тэўторскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасьля Грунвальдзкай бітвы Паланга канчаткова засталася ў складзе ВКЛ. З 1773 да 1775 году Паланга была перададзеная віленскаму біскупу Ігнацыю Масальскаму. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай уладарамі паселішча былі Патоцкія, Несялоўскія, а ў 1824 годзе яго набыў Міхал Тышкевіч. Паланга належала Тышкевічам да 1940 году. З 1919 да 1921 году Паланга ўваходзіла ў склад Латвіі. Тэрыторыяльную спрэчку паміж Летувіскай Рэспублікай і Латвіяй разглядаў міжнародны суд Лігі Нацый, і з 21 сакавіка 1921 году горад быў перададзены Летуве. У 1933 годзе Паланга атрымала статус гораду.

Палац Тышкевічаў

У 1897 годзе Тышкевічы пабудавалі тут выдатны палац, у якім пасьля рэстаўрацыі ў 1963 годзе і да нашых дзён разьмясьціўся музэй бурштыну (самы вялікі ў сьвеце).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палангасховішча мультымэдыйных матэрыялаў