Езна
| Езна | |||||
| Jieznas | |||||
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1492 | ||||
| Павет: | Ковенскі | ||||
| Раён: | Прэнскі | ||||
| Насельніцтва: | 1300 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′ пн. ш. 24°10′ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.167° у. д.Каардынаты: 54°36′ пн. ш. 24°10′ у. д. / 54.6° пн. ш. 24.167° у. д. | ||||
|
Езна на мапе Летувы
Езна
|
|||||
Е́зна (па-летувіску: Jieznas) — места ў Прэнскім раёне Ковенскага павету Летувы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтар Езнаўскага староства. Насельніцтва 1300 чал. (2010).
Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прэнаў, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Коўны, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кашадары. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладаньне вялікага князя (двор, цэнтар воласьці Ковенскага павету). З 1507 году — у валоданьні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[1].
Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пач. XVII ст. тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазьней у касьцёл. У 1645 годзе пры касьцёле заснавалі шпіталь.
У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. Станам на 1776 год у Езьне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 году дзейнічала школа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.
Ад 1918 году — у складзе Летувы. У 1952—1960 гадох — цэнтар Езнаўскага раёну. У 1956 годзе атрымала статус места.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1719 — 50 чал.
- 1795 — 372 чал.
- 1866 — 553 чал., зь іх 375 каталікоў, 170 юдаістаў, 5 магамэтанаў, 3 праваслаўныя.[2]
- 1897 — 1255 чал.
- 1923 — 989 чал.
- 1959 — 797 чал.
- 1979 — 1854 чал.
- 1989 — 2,1 тыс. чал.[3]
- 2001 — 1476 чал.
- 2010 — 1300 чал.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля (XVII ст.)
- Палац Пацаў (XVII ст., захавалася частка аднаго крыла)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Езна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 212
- ^ Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- ^ Езнас // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- Езно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Езна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў