Лё Карбюзье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лё Карбюзье
Лё Карбюзье
Лё Карбюзье
Імя пры нараджэньні: Charles-Édouard Jeanneret-Gris
Нарадзіўся: 6 кастрычніка 1887
Ла Ша-дэ-Фондс, Швайцарыя
Памёр: 27 жніўня 1965
Кап Марцін, Францыя
Нацыянальнасьць: швайцарац
Заняткі: архітэктура, дызайн
Плынь: урбаністыка
Працы: будынак Віла Савой

Лё Карбюзье́ (па-француску: Le Corbusier, сапраўднае імя — Charles-Édouard Jeanneret-Gris; 6 кастрычніка 188727 жніўня 1965) — францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр. Яго усебаковая мастацкая дзейнасьць паўплывала ня толькі на архітэктуру, але і на ўрбаністыку.

Лё Карбюзье — адзін з найбольш значных архітэктараў дваццатага стагодзьдзя, яго месца ў адным шэрагу з такімі рэфарматарамі архітэктуры, як Фрэнк Лойд Райт, Вальтэр Гропіюс, Міс ван дэр Роэ. Дасягнуў знакамітасьці дзякуючы сваім збудаваньням, заўжды самабытна арыгінальным, а таксама таленавітаму пяру пісьменьніка-публіцыста. Будынкі паводле яго праектаў магчыма ўбачыць у розных краінах — у Швайцарыі, Францыі, ЗША, Аргентыне, Японіі і нават Расеі.

Незвычайную папулярнасьць творчасьці Карбюзье можна патлумаць унівэрсальнасьцю яго падыходу, сацыяльнай напоўненасьцю яго прапановаў. Нельга не адзначыць яго заслугі і ў тым, што ён адкрыў вочы архітэктарам на свабодныя формы. У вялікай ступені менавіта пад уражаньнем яго праектаў і пабудоваў адбыўся зрух у сьвядомасьці архітэктараў, у выніку чаго свабодныя формы ў архітэктуры сталі прымяняць значна шырэй і з большай нязмушанасьцю за тое, якім чынам гэта рабілася раней.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарль Жанэрэ паходзіць са старога, шырокаразгалінаванага роду. Бацька будучага архітэктара Жорж-Эдуар быў гадзіньнікавым майстрам, і меў уласную фабрыку па вытворчасьці гадзіньнікаў у Ля Ша-дэ-Фондс, якая ў той час была адной з асноўных цэнтраў вытворчасьці гадзіньнікаў у Швэйцарыі. Маці, Мары-Шарлот-Амэлі была піяністкай.

У маладосьці, Шарль працаваў у гравёрнай майстэрні свайго дзядзькі, дзе займаўся гравіроўкай ініцыялаў. У 19001904 гадах ён вучыўся на гравіроўшчыка ў мастацкай школе ў Ла Ша-дэ-Фондс. Прафэсар гэтай школы, Шарль Л’Эплатэньер, зацікавіў маладога чалавека архітэктурай. Першапачаткова Шарль Жанэрэ знаходзіўся пад уплывам архітэктуры мадэрна і ангельскага руху арт-энд-крафтс, але ў 19061907 гадах разам з Рэнэ Шапалазам рэалізаваў будову першага будынка па сваім праекце, багата дэкараваную вілу для гравёра Люі Фалета. У 1907 годзе Шарль зьдзейсьніў першае мастацкае падарожжа на поўнач. Ён наведаў Мілан, Флярэнцыю, Галузу, Сіену, Балёньню, Падую і Вэнэцыю, а потым пераехаў у Аўстра-Вугоршчыну, дзе наведаў Будапэшт і Вену. У Вене, некаторы час, Шарль Жанэрэ працаваў у аднаго зь вядомых аўстрыйскіх архітэктараў Джозэфа Хофмана, а таксама пазнаёміўся з ідэямі Адольфа Лоаса. У сакавіку 1908 году малады архітэктар упершыню наведаў Парыж, дзе працаваў у майстэрні парыскага архітэктара Агюста Пэрэта. Там ён працаваў 15 месяцаў, набыўшы значны вопыт у працы з жалезабэтонам. У 1909 годзе ён пазнаёміўся ў Ліёне з адным з прадстаўнікоў новай архітэктуры Тоні Гарнье.

У 1910 годзе Шарль Жанэрэ зьдзейсьніў доўгае падарожжа ў Нямеччыну, каб пазнаёміцца з дасягненьнямі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва гэтай краіны. Працуючы ў Пэтэра Бэхрэнса, ён пазнаёміўся зь Мэса ван дэр Рохе і Вальтэрам Гропіюсам. У наступным годзе спаткаўся з Генрыхам Тэссэнам, архітэктарам гораду-сада Grünau-Falkenberg (пабудаваным у 1913 годзе). Наступнае падарожжа Шарль зьдзейсьніў ва Ўсходнюю Эўропу, Турцыю, Грэцыю і Італію, пад час якой ён стварыў шмат малюнкаў, нататкаў і здымкаў.

У 1913 годзе Жарль Жэнэрэ арганізаваў першую выставу сваіх працаў (акварэльных малюнкаў). У гэты час ён займаўся напісаньнем сваёй кнігі «Будоўля гарадоў» (La construction des villes).

У 29-гадовым узросьце Шарль пасяліўся ў Парыжы. У 1917 годзе ён стварыў там уласную архітэктурную майстэрню. З 1919 году пачаў выдаваць архітэктурную газэту «Esprit Nouveau» (Новы дух), у якой свае артыкулы падпісваў псэўданімам «Le Corbusier». Хутка ён наблізіўся да парыскіх авангардысцкіх мастацкіх асяродзьдзяў. Разам з Амэдзі Азэнфантам стварыў новы кірунак выяўленчага мастацтва — пурызм. З 1925 году ён актыўна карыстаўся сваім псэўданімам як архітэктар і мастак. З 1923 да 1940 году кіраваў майстэрняй разам са сваяком Пьерам Жэнэрэтам, зь якім разам працавалі над праектамі і артыкуламі.

У 1926 годзе Лё Карбюзье напісаў кнігу «Архітэктура машыннай эпохі» (Architecture d'époque machiniste). Праз два гады ён стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднага Архітэктурнага Кангрэсу (Congrès Internationaux d'Architecture). У гэты пэрыяд Лё Карбюзье часта наведваў ЗША, Нямеччыну і Савецкую Расею, дзе пазнаёміўся з Усеваладам Меерхольдам і Альбэртам Айнштайнам. 19 верасьня 1930 году Лё Карбюзье атрымаў францускае грамадзянства, і 18 сьнежня гэтага ж году ажаніўся з Івон Галіс.

Пад час Другой сусьветнай вайны Лё Карбюзье з 1942 да 1943 году жыў у Францыі Вішы, а потым быў высланы з гораду ў Альжыр які ў той час быў францускай калёніяй. Мясцовая архітэктура мела пэўны ўплыў на архітэктара.

У 1942 годзе Лё Карбюзье пачаў працу над «Мадулярам» — аўтарскім узорам прапорцыі, які потым апісаў у некалькіх працах.

Weissenhof photo house citrohan east façade Le Corbusier & Pierre Jeanneret Stuttgart Germany 2005-10-08.jpg

У канцы вайны Лё Карбюзье заснаваў «Assemblée de Constructeurs pour Rénovation architecturale», арганізацыю, якая займалася плянамі адбудовы пасьляваеннай Францыі. Пасьля вайны, Лё Карбюзье, як аднаму з самых вядомых архітэктараў свайго часу, даручалі рэалізацыі самых прэстыжных праектаў ня толькі ў Эўропе, але і ў Індыі і Бразыліі. У 1947 годзе ён увайшоў у камітэт архітэктараў, якія плянавалі будову штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, але быў прыняты плян амэрыканца Ўолеса Гарысана.

Лё Карбюзье памёр 27 жніўня 1965 году ў Кап Марцін, падчас адпачынку на Міжземным моры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лё Карбюзьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў