Усьвяты
| Усьвяты | |
| Першыя згадкі: | 1021 |
| Вобласьць: | Пскоўская |
| Раён: | Усьвяцкі |
| Насельніцтва: | 2871 (2009) |
| Часавы пас: | UTC+4 |
| Тэлефонны код: | +7 81150 |
| Паштовы індэкс: | 182570 |
| Аўтамабільны код: | 60 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°44′55″ пн. ш. 30°45′20″ у. д. / 55.74861° пн. ш. 30.75556° у. д.Каардынаты: 55°44′55″ пн. ш. 30°45′20″ у. д. / 55.74861° пн. ш. 30.75556° у. д. |
|
Усьвяты на мапе Расеі
Усьвяты
|
|
Усьвя́ты — мястэчка ў Расеі, паміж азёрамі Ўзьмень і Ўсьвят. Адміністрацыйны цэнтар Усьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва 2871 чал. (2009). Знаходзіцца за 320 км на паўднёвы ўсход ад Пскова, каля граніцы зь Беларусьсю.
Усьвяты — даўняе места гістарычнай Віцебшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспанім пра горад Въсвячь (пазьней Въсвяты, Усвячь, Свячь, Усть-Свято) датуецца 1021, калі князь кіеўскі Яраслаў перадаў яго князю полацкаму Брачыславу. Мясьціна ўваходзіла ў склад Полацкага, пазьней Віцебскага княстваў.
У 1320 Усьвяты далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага як спадчына жонкі Альгерда Марыі. У пач. XVI ст. места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы, з 1548 — ізноў у Вялікім Княстве Літоўскім, уладаньне Грычынавічаў, з 1554 — Кішкаў.
За часамі Інфлянцкай вайны ў 1562 маскоўскія войскі захапілі Ўсьвяты ды збудавалі ў ім крэпасьць (1567). У 1580 войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі места, 17 жніўня тут спыняўся Стэфан Баторы. Згодна зь Ям-Запольскім мірам (1583) мясьціна засталася ў Вялікім Княстве Літоўскім.
З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 войскі Маскоўскай дзяржава зноў акупавалі Ўсьвяты. У 1667 згодна з Андрусаўскай дамоваю, места засталося за Вялікім Княствам Літоўскім.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Усьвяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вяліскім павеце Полацкага намесьніцтва, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губэрні. Статус паселішча панізілі да сяла. У 1773 Кацярына II падаравала яго расейскаму генэрал-пракурору А. Вяземскаму. У пач. XIX ст. Усьвяты перайшлі ў валоданьне графа Зубава, пазьней — Энгельгарда, княжны Соф’і Юсупавай, яе сына Аляксандра Пацёмкіна, графа Шувалава, графа Рыбап’ера, генэрала Дурасава, ангельцаў Ідэна, Бальфура, Аршысьціяда. У пач. XX ст. мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру гарбарства (тут працавалі 8 гарбарняў)[1].
25 сакавіка 1918 Усьвяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка увайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 у Пскоўскай губэрні (з 1957 у Пскоўскай вобласьці). У 1926 беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Усьвяты БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[2]. У 1985 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Насельніцтва[рэдагаваць]
- XIX стагодзьдзе: 1838 — 2142 чал.[3], зь іх 247 мяшчанаў; 1857 — 305 мяшчанаў.
- XX стагодзьдзе: 1989 — 3,6 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 — 3148 чал.; 2010 — 283 чал.
Эканоміка[рэдагаваць]
Сярод прадпрыемстваў Усьвятаў — прамысловы камбінат, асфальтабэтонны завод, пякарня.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Замчышча (XVI ст.), на якім знаходзіцца помнік архітэктуры XIX ст. — сядзіба Радзянкі (г. зв. «Белы дом»)
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Аляксей Сапуноў (1851—1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 300.
- ^ Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагодзьдзі: вернутае // «Радыё Свабода», 8 сакавіка 2007.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 58.
Літаратура[рэдагаваць]
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Uświat // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 849
- Еремеев И. И. Средневековый Усвят: Проблемы ранней истории // Новгород и Новгородская земля: История и археология. Вып. 11. Новгород, 1997. С. 260—274.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|||||||||||||
|
||||||||