Усьвяцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усьвяцкі раён
Усвятский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Усьвяты
Дата ўтварэньня 1927
Насельніцтва 7200
Плошча 1106 км²
Месцазнаходжаньне Усьвяцкага раёну
Усьвяцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Усьвяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўсьвяты.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1106 км².

Раён мяжуе зь Невельскім раёнам на поўначы, Вялікалуцкім і Куньінскім раёнамі Пскоўскай вобласьці — на паўночным усходзе, зь Вяліскім раёнам Смаленскай вобласьці — на поўдні, Віцебскім і Гарадоцкім раёнамі Віцебскай вобласьці Беларусі — на захадзе.

Асноўныя рэкі — Узьмень, Усьвяча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку тэрыторыі Вяліскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губэрні. У 1929 годзе ўлучаны ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску. 27 верасьня 1937 году ўвайшоў у склад Смаленскай вобласьці, а 22 жніўня 1944 году — у склад Вялікалуцкай вобласьці. 2 кастрычніка 1957 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вялікалуцкай вобласьці перададзены ў склад Пскоўскай вобласьці. 3 кастрычніка 1959 году раён скасаваны, тэрыторыя перададзеная Невельскому раёну. Ізноў утвораны 30 сьнежня 1966 году.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 7,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3 тыс. Усяго налічваецца 112 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну маецца 1 мескае і 4 сельскія паселішчы:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замкавая гара ў мяст. Усьвяты
  • Старыя каталіцкія могілкі ў в. Рабцава

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усьвяцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў