Усьвяча
| Рака | |
| Усьвяча | |
| Выток | воз. Ардосна |
| Вусьце | Дзьвіна |
| Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
| Даўжыня | 100 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 15,9 м³/с |
| Плошча басэйну | 2340 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,15 ‰ |
Усьвяча — рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі і Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Даўжыня 100 км (у межах Беларусі 32 км). Плошча вадазбору 2340 км². Выдатак вады ў вусьці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Выцякае з возера Ардосна каля вёскі Шастакова Ўсьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Ўсьвяцкае. Вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад мястэчка Сураж.
Даліна трапэцападобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Абалона двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазьвілістае і зьвілістае, неразгалінаванае, у сярэдняй плыні трапляюцца валуны.
Найбольшае перавышэньне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэдняй плыні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводзьдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласьць да 65 дзён[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.