Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
| Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада) | |
| Лідэр партыі | Анатоль Ляўковіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1996 |
| Штаб-кватэра | 220095, Менск, пр-т Ракасоўскага, д. 52/1, пам. 241А; 246-86-94 |
| Саюзьнікі і блёкі | АДС |
| Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя |
| Колькасьць | 4723[1] |
| Афіцыйны сайт | bsdp.org |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) была створана пасьля расколу ў БСДП (НГ) пасьля таго, як урад Рэспублікі Беларусь прызнаў, што перавыбары Мікалая Статкевіча як старшыні партыі прайшлі з парушэньнямі. Тады частка сяброў забароненай партыі ўтварыла БСДП (Г), якая атрымала рэгістрацыю. БСДП (Г) пачала актыўную дзейнасьць на палітычным полі. Лідэрам партыі стаў Аляксандар Казулін. На парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 13—17 кастрычніка 2004 году, партыя не атрымала месцаў у парлямэнце. Партыя высунула свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2006 годзе. Казулін набраў менш за тры адсоткі галасоў.
На тэхнічным зьезьдзе 3 жніўня 2008 году адбылася зьмена кіраўніцтва партыі, новым кіраўніком стаў былы выканаўца абавязкаў старшыні Анатоль Ляўковіч.[2]
Кіруючы орган — Цэнтральны Камітэт.
Зьмест |
[рэдагаваць] Праграмныя патрабаваньні
Пабудова салідарнага грамадзтва: незалежнай на прынцыпах свабоды, роўнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы - раўнапраўнага суб'екта эўрапейскай і сусьветнай супольнасьці.[3]
[рэдагаваць] Гісторыя
2 сакавіка 1991 году была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычны Грамада. Старшынём партыі абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасьля сьмерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.
У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі Народнай Згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася група беспартыйных дзеячаў, у прыватнасьці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХІІ скліканьня Мячыслаў Грыб. 29 чэрвеня 1996 году прайшлі пазачарговыя зьезды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэньне аб зьліцьці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народны Грамада). У той жа дзень мінуў Устаноўчы зьезд БСДП.
У БСДП не ўвайшлі прапрэзыдэнцкія чальцы ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібэралізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, В. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і унутрапартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых чыньніках партыю пакінула амаль палова яе чальцоў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.
29 студзеня 1997 году партыя была зарэгістраваная. 9 верасьня 1999 году партыя была перарэгістраваная.
Улетку 2004 году пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў сьнежні. У студзені 2005 году мінуў IX зьезд БСДП. Старшынём партыі быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртаньня ў партыю яе ранейшых чальцоў. 24 чэрвеня 2005 году БСДП была перарэгістраваная як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня 2005 году на X пазачарговым зьезьдзе яе новым лідэрам абраны Аляксандар Казулін, былы рэктар БДУ і міністар.
3 жніўня 2008 году на пазачарговым зьезьдзе БСДП (Г) па патрабаваньні дэлегатаў зьезду былі праведзеныя выбары кіраўніцтва партыі. Па іх выніках Анатоль Ляўковіч, які выконваў абавязкі старшыні партыі ў сувязі з тым, што Аляксандар Казулін у гэты час адбываў тэрмін у калёніі, быў абраны старшынём[4].
21 сьнежня 2008 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін выйшаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэньне ганаровы старшыня партыі агучыў на паседжаньні Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада).
10 кастрычнiка 2010 старшынём партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але з'езд не прызнала Міністэрства юстыцый і некалькі сябраў арганізацыі. Гэтыя падзеі вынясуць унутрыпартыйны канфлікт на публіку [5].