Ельніца (дрэва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Піхта»)
Ельніца белая

Ельніца (па-лацінску: Abies), або Піхта (параўн. фінскае Pihdat) — род вечназялёных дрэваў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 40 біялягічных відаў.

Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыямэтар ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, сьветла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, зь дзьвюма белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Сьпелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150—400 гадоў і больш.

Ельніца пашыраная ў мерных шыротах паўночнага паўшар’я, часьцей у гарах. Расьце разам зь елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напрыклад у гарах Мэксыкі і Гватэмалы).

На Беларусі ельніца белая, або эўрапейская расьце ў Белавескай пушчы: утварае лясны ельнічны «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў ельніцы. Найбольш вядомыя: ельніца сыбірская, аднаколерная, суцэльналістая, бальзамічная, Віча. Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.