Барсук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барсук
Badger-badger.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Інфракляса Пляцэнтарныя
Атрад Драпежныя
Сямейства Куніцавыя
Род Барсукі
Від Барсук звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Meles meles
Арэал
Meles meles range map.JPG
Арэал барсука

Барск (Meles meles) — сысун атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

[рэдагаваць] Апісаньне

Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восеньню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасьці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцьця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

[рэдагаваць] Пашырэньне

Жыве ў Эўразіі (Усходняя Эўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сыбіры, Далёкі Ўсход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражываньня: лясы, радзей хмызьнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганьнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах