Сом звычайны
| Сом | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Надкляса | Касьцявыя рыбы |
| Атрад | Сомападобныя |
| Сямейства | Сомавыя |
| Род | Самы звычайныя |
| Від | Сом звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Silurus glanis | |
Звычайны сом, эўрапейскі сом (па-лацінску: silurus glanis) — буйная прэснаводнаяя бязлускавая рыба сямейства сомавыя атраду сомападобныя.
Даўжыня цела да 5 м, вага да 300 кг. Цела верацёнападобнае, бяз лускі. Сьпіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, сьлізкая. Галава вялікая, пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй - дзьве пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зьліваецца з закругленым хваставым, тлуставы плаўнік адсутнічае, непарныя плаўнікі ня маюць шыпоў.
Пашыраны ў Еўропе на ўсход ад р. Райн (акрамя басэйна Паўночнага Ледавітага акіяна і Балканскага паўвострава) і ў Азіі ў басэйне Аральскага мора, ракі Амур.
Аседлы від, жыве ў глыбокіх месцах. Драпежнік.
Аб'ект промыслу.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |