Гарадзельская вунія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гарадзельская вунія 1413 году — саюз між Польшчай і ВКЛ, падпісаны 2 кастрычніка 1413 году ў замку Гарадло на рацэ Заходні Буг між Вялікім князем Літоўскім Вітаўтам і каралём польскім Ягайлам.

Адмяняла большую частку Крэўскай уніі 1385 году, пацьвярджала існаваньне Вялікага Княства Літоўскага ў якасьці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасьць польскага караля, які мусіў стаць уладаром ВКЛ па сьмерці вялікага князя. Унія ўніфікавала агульную палітыку дзьвюх дзяржаваў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, урады ваяводаў і кашталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі.

У Гарадло былі падпісаныя 3 прывілеі (граматы).

Першы прывілей — выдадзены ад 47 польскіх фэадалаў, надзяляў 47 літоўскіх фэадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.

Другі прывілей — падпісаны 47 літоўскімі фэадаламі, пацьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы — выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.

У трэцім прывілеі (названы Гарадзельскім прывілеем 1413 году) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадзкае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.

Гарадзельская унія дазволіла задобрыць і супакоіць рымскую курыю, якая была настроена варожа пасьля паражэньня Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдзкай бітве 1410 году.

Гербы, прынятыя літоўскай шляхтай:

  1. АбданкAwdaniec (герб прыняў Ян Гаштолд, надзялялі Пётар зь Відавы і Якуб з Рагожна)
  2. БагорыяBogoria
  3. ВадвічWadwicz
  4. Ciołek
  5. Dębno
  6. Doliwa
  7. Dołęga
  8. Drya
  9. Działosza
  10. Gierałt — Osmoróg
  11. Godziemba
  12. ГрыфGryf
  13. Grzymała
  14. ЗарэмбаZaremba
  15. Jelita (герб прыняў Гердут, надзялялі кашталян радамскі Кляменс з Мокрска і кашталян вісліцкі Флярыян з Корытніцы)
  16. КопачТопачKopacz — Topacz
  17. КорчакKorczak
  18. Kot Morski
  19. Kuszaba
  20. ЛяліваLeliwa (герб прыняў ваявода віленскі Войцех Манівід, adoptowali wojewoda krakowski Jan Tarnowski i Jadwiga z Leżenic)
  21. ЛісLis (герб прыняў кашталян троцкі Сунігайла)
  22. ЛебедзьŁabędź (герб прыняў Галігунт Goligunt, надзяляў Dziersław ze Skrzynna)
  23. ЛадзьдзяŁodzia
  24. НаленчNałęcz (герб прыняў літоўскі баярын Качан, надзялялі ваявода пазнаньскі Sędziwój з Астрога і судзьдзя пазнаньскі Мікалай з Чарнкова)
  25. Nowina (герб прыняў літоўскі баярын Мікалай Бейнар, надзяляў Мікалай зь Сепна)
  26. Odrowąż
  27. Ogończyk
  28. ОкшаOksza
  29. Ossoria
  30. Pierzchała (герб прыняў літоўскі баярын Даўкша, надзялялі добжыньскі кашталян Пётар з Ўлашчова і Генрык з Радоміна)
  31. ПобугPobóg (герб прыняў літоўскі баярын Рало (Rało), надзялялі Якуб Конецпольскі і Пётар з Папова)
  32. Pomian (герб прыняў Станіслаў Сак)
  33. ПорайPoraj
  34. Półkozic
  35. РавічRawicz
  36. РоляRola
  37. СулімаSulima (герб прыняў літоўскі баярын Радывіл (Rodywił), надзяляў паланэцкі кашталян Станіслаў Гамрат з Клімунтовіч)
  38. СыракомляSyrokomla
  39. Szreniawa
  40. СьвінкаŚwinka
  41. СякераTopór (герб прыняў літоўскі баярын Ян Бутрым)
  42. ТрубыTrąby (герб прыняў Крысьцін Осьцік (Krystyn Ościk) з Кернова, надзяляў арцыбіскуп гнезьненскі Mikołaj Trąba)
  43. Trzaska
  44. Wężyk (герб прыняў Канчан з Суковіч)
  45. ЗадораZadora (герб прыняў Шчэдыбор Валімунтавіч (Szedybor Wolimuntowicz), ваявода троцкі; надзяляў Зьбігнеў з Бжэзя, маршалак Каралеўства Польскага)
  46. ЯнінаJanina
  47. ЯстрабецJastrzębiec (герб прыняў Ян Няміра ці Нямір, надзяляў біскуп кракаўскі Войцех Ястжэнбец Wojciech Jastrzębiec)
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах