Крысьцін Осьцік
Крысьцін Осьцік гербу «Трубы» (1363?, Трокі — 1442/1443, Кернаў) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі (1398—1401), кашталян віленскі (1418/1419—1442).
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Упершыню згадваецца ў 1398 годзе як сьведка Салінскага дагавору. Староста ўшпольскі ў 1398—1401.
З 1411 згадваецца з хрысьціянскім імем Крысьцін (Осьцік — паганскае імя). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Трубы».
Кашталян віленскі (1418/1419—1442).
Крысьцін быў першым вядомым уладальнікам Упнікаў(lt) і Мусьнікаў(lt), а таксама валодаў Алянтай(lt), Ужпалем(lt), Шышолямі(lt) і Шырвінтамі.
Род [рэдагаваць]
Меў брата Доргія — магчыма (але не напэўна) таго самага Доргія, ад якога паходзіў пазьнейшы род Судзімонтаў з Хожава.
Бацькам Осьціка і Доргія пазьнейшыя крыніцы называюць Сірпуця(pl), які па гіпотэзе У. Сямковіча мог быць нашчадкам іншага Сірпуця, Трайдзеневага брата.
Быў жанаты з Ганнаю, меў сыноў Радзівіла (заснавальніка pоду Радзівілаў), Станіслава альбо Станку (заснавальніка pоду Осьцікаў), Мікалая і Барталямэя.
Гіпатэтычны радавод Осьціка [рэдагаваць]
Гісторык Уладыслаў Сямковіч, зыходзячы з генэалягічных легендаў і дакумэнтальных і тапанімічных зьвестак, выбудаваў гіпатэтычную генэалёгію продкаў Осьціка і Доргія, якая прыведзена ніжэй. Трэба заўважыць, што адна з істотных для разважаньня Сямковіча крыніцаў — устава Альгерда аб крэвах — можа быць фальсыфікатам Тэадора Нарбута[1].
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Осьцік | ||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сірпуць |
|
Лізьдзейка |
|
Віршул |
|
Сірпуць |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Доргій | ||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ тэкст дакументу з камэнтарамі на бачыне «Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагодзьдзяў. Першакрыніцы»
Літаратура [рэдагаваць]
- W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: 1920. — Kraków: 1921 Т. V. — С. 39-41.