Ястрабец (герб)
Ястрабец (па-польску: Jastrzębiec ) — прыватны шляхецкі герб. Ужывалі болей 700 польскіх, вялікалітоўскіх шляхецкіх родаў.
Зьмест |
Апісаньне [рэдагаваць]
У блакітным полі залатая падкова павернутая канцамі ўгору, у ёй пасярэдзіне залаты кавалерскі крыж. Кляйнод: над прылбіцай з каронай ястраб накіраваны ўлева, на лапах мае залатыя бразготкі, у правай - трымае такую ж залатую падкову з крыжом па сярэдзіне.
Гісторыя [рэдагаваць]
У 999 року вялася барацьба з паганцамі, якія захапілі гару Лысую і разьбілі на ёй свой абоз. Раптоўны мароз скаваў гару, і польскія ваякі ніяк не маглі падняцца на вяршыню. Пасьля доўгай аблогі гары да Ястрабца, удзельніка асады, прыйшла ідэя каваньня каня (у іншай вэрсіі - па радзе каваля) і хутка прывёў дружыну да вяршыні. На вяршыне пад час бітвы ён забіў правадыра, а яго прыяцелі зьнішчылі іншых паганцаў. За гэту выдатную перамогу да ягонага гербу, на якім разьмяшчаўся ястраб, былі даданы падкова з кавалерскім крыжом.
Першапачаткова быў пашыраны ў Малапольшчы і Мазовіі, а пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року таксама і ў Вялікім княстве Літоўскім.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ястрабец (герб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Herbu Jastrzębiec
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |