Вуж звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вуж звычайны
Natrix natrix (Marek Szczepanek).jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Зьмеі
Сямейства Вужовыя
Род Вужы
Від Вуж звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Natrix natrix

Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасьцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від зьмей у Беларусі.

[рэдагаваць] Апісанне

Даўжыня цела 50-70, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80-300 г. Ад іншых змей вуж адрозніваецца дзвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Спіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.

[рэдагаваць] Распаўсюджаньне

Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Эўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі аж да Ўсходняй Сыбіры і Ірану. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах