Лускаватыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лускаватыя
Natrix natrix (Marek Szczepanek).jpg
Вуж звычайны (Natrix natrix)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Бінамінальная намэнклятура
Squamata

Лускаватыя (Squamata) — атрад паўзуноў.

Аб'ядноўвае 3 падатрады: амфізбэны, зьмеі і яшчаркі; уключае больш за 6600 відаў. На Беларусі распаўсюджаны 6 відаў: вераценьніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, яшчарка жывародная і яшчарка порсткая.

Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касьцей. Размнажаюцца яйцажыванараджэньнем або адкладваюць яйкі.

Commons-logo.svg  Лускаватыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў