Белавеская пушча (нацыянальны парк)
Нацыянальны парк Белавеская пушча — дзяржаўны нацыянальны парк у Беларусі. Разьмешчаны на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны). Займае плошчу каля 51 тыс. га.
Нацыянальны парк створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.
Пушча — былая паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёў (з XV ст.) і расейскіх цароў (XVIII — пач. ХХ стст.). У 1939 абвешчана дзяржаўным запаведнікам. У 1957-91 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей.
З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО у сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік.
Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам нацыянальнага парку зьяўляецца вёска Камянюкі Камянецкага раёну.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Аб’екты сусьветнай спадчыны UNESCO ў Польшчы | ||
|---|---|---|
| Культурныя |
Асьвенцім · Гістарычная забудова Варшавы · Гістарычная забудова Замасьці · Гістарычная забудова Кракава · Гістарычная забудова Торуні · Драўляныя цэрквы паўднёвай Малой Польшчы (Бінарова · Блізнэ · Дэмбна · Гачаў · Ліпніца Дольна · Сэмкова) · Заля стагодзьдзя · Замак у Мальбарку · Кальварыя-Зэбжыдоўская · Парк Мускаў1 · Саляная шахта Велічка · Цэрквы міру (Явар · Сьвідніца) |
|
| Прыродныя |
Белавеская пушча2
|
|
| 1 зь Нямеччынаю · 2 зь Беларусьсю | ||