Мідыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мідыя — рабаўладальніцкая дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Іранскага нагор'я. Існавала ў 7[1]—6 ст. да н.э. Сталіца: г. Экбатана.
У часы праўленьня цара Кіяксара (625 ці 624 — 584 да н.э.) Мідыя была найбольшай дзяржавай Старажытнага Ўсходу. Заваявала Манэйскае царства (Ману), Урарту, у саюзе з Бабілоніяй разграміла Асырыю. У 550 ці 549 да н.э. была заваяваная пэрсамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ахемэнідаў.
Заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Час узьнікненьня паводле асырыйскіх крыніцаў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.7. Манцякі — Паддубічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1973. — 608 с.: іл., карты. С.170.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.155. ISBN 5-343-00151-3.
Мідыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
