Дзяржава Ахемэнідаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржава Ахэмэнідаў — рабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірана і іншых земляў Азіі, ад ракі Інд да Эгейскага і Міжземнага мораў, а таксама Эгіпта, часткі Лівіі і Балканскага п-вы. Існавала з сяр. 6 ст. да 300 да н.э.
Заснавальнікам дзяржавы стаў цар Кір II са старажытнапэрсідзкага роду Ахемэнідаў. Дзяржава ў сваёй існасьці была нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб'яднаньнем; асноўную масу насельніцтва складалі іншыя народнасьці; сацыяльны лад быў моцна неаднародным. Унутраныя канфлікты падарвалі магутнасьць дзяржавы, і пасьля шэрагу паражэньняў ад войскаў Аляксандра Македонскага яна распалася.
[рэдагаваць] Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1970. — 640 с.: іл., карты.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзяржава Ахемэнідаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў